“Раса Летуценнікаў” прадставіла беларускую праграму



Творы на словы Яўгеніі Янішчыц у памяшканні гарадзенскай крамы “Ц” для гарадзенцаў прадставілі гарадзенскія майстры аранжыроўкі – гурт “Раса Летуценнікаў” (“Раса Мечтателай”). Падчас выступа музыкі выкарыстоўваюць вялікую колькасць розных музычных інструментаў. Гучалі розныя віды барабанаў і флейтаў, варганы і флейты, гітара і розныя іншыя інсрументы. Для гарадзенцаў музыкі ўжо выступалі на розных фэстах энтамузыкі, а гэтым разам была новая праграма. Самі  музыкі  называюць свой выступ спантаннай імправізацыяй.

r23

Пра праграму адна з удзельніц гурта  Дар’я Багаслова распавядае слухачам Беларускага Радыё Рацыя:

– Апошнім часам мяне натхняе творчасць Яўгеніі Янішчыц. Менавіта ў яе вершах я знаходжу сапраўдную любоў да зямлі без лозунгаў, без дэкларацый, выключна сілай паэтычнага слова і сілай таленту. У аснову гэтай праграмы ляглі песні апошніх 2 гадоў.

У 2014 годзе у гурта з’явіўся дэбютны альбом “Сны кантрабасіста”, які з’явіўся пасля выступу музыкаў на фэсце нямога кіно “Cinemo”. А насупным вялікім выступам музыкаў будзе ўдзел на гарадзенскім джазавым фэсце.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня