Пачынае працу летнік “Сустрэчы зоркі”
Дапамагаюць вывучаць беларускую мову і ўсведамляць уласную тоеснасць – у панядзелак пачнуцца 20-я “Сустрэчы зоркі”. Летнік – гэта майстар-класы для дзяцей, якія вучацца нялёгкай працы журналіста. Як падкрэслівае Лявон Тарасевіч, “Сустрэчы зоркі” адыгрываюць вельмі важную ролю ў фармаванні беларускай моладзі:
– Перадусім ствараецца свядомасць, што дзякуючы адукацыі маладыя людзі могуць крышталізавацца як асобы і нечага дабівацца ў жыцці.
Лявон Тарасевіч з’яўляецца адным з ініцыятараў лагера. Супольна з Ганнай Кандрацюк-Свярубскай яны былі арганізатарамі першых выпускаў “Сустрэч зоркі”.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота eu.thenews.pl