Начныя чытанні ў кнігарні «Логвінаў»



Mak-6У летнія спякотныя дні рэдакцыя літаратурна-мастацкага часопіса «Макулатура» вырашыла правесці прэзентацыю свайго шостага нумара ўночы. Новы нумар тэматычны – ён прысвечаны славацкай літаратуры. Начныя чытанні ў кнігарні «Логвінаў» адбудуцца 1 жніўня, пачатак імпрэзы а 21-й гадзіне.

Кажа галоўны рэдактар «Макулатуры» Сяргей Календа:

Ад шостага нумара ў нас змянілася вёрстка. З намі супрацоўнічае мастачка Даша Зайчанка, якая нанова пераглядзела выгляд часопіса, і знутры ён цяпер нашмат больш чытаны. Будзе вельмі цікава паглядзець як выглядае шостая «Макулатура» і паслухаць асобныя тэксты, якія нумар аб’яднаў пад сваёй вокладкай.

У новым нумары «Макулатуры» сучасная проза на ўсе густы – ад містыкі і эротыкі да трэшу і панку. У імпрэзе возьме ўдзел вядомы перакладчык з чэшскай і славацкай моваў Сяргей Сматрычэнка.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота facebook.com