Ці збіраецца афіцыйны Менск мірыць Расею і Украіну?
Палітолаг Валер Карбалевіч адзначае, што “дзяржаўныя СМІ абавязкова прадставяць Лукашэнку міратворцам”.
Аналітыкі працягваюць абмяркоўваць сітуацыю, калі Беларусь можа стаць пляцоўкай для дыялогу паміж Расеяй і Украінай.
Валерый Карбалевіч: Калі пляцоўка будзе беларуская, то пасярэднікам перамоваў я б назваў АБСЕ. Але трэба адзначыць вельмі важную рэч, якую нярэдка проста забываюць: пакуль няма размовы пра ўрэгаляванне ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны. На павестцы дня два лакальныя пытанні: вызваленне палонных і прадастаўленне свабоднага доступу экспертам да месца падзення “Боінга”. Таму я пакуль бы не перабольшваў фармат гэтых перамоваў і ролю тут Беларусі.
РР: Але, магчыма, гэта і стане першым крокам да ўрэгулявання канфлікту?
Валерый Карбалевіч: Не выключаю, але пакуль мы кажам пра тое, што ёсць.
РР: Многія ўжо “ахрысцілі” Лукашэнку ледзь не міратворцам. Ці атрымае беларуская ўлада ад гэтай сітуацыі свае дывідэнды?
Валерый Карбалевіч: Безумоўна. Зразумела, што беларускія афіцыйныя масмедыя могуць прадставіць сітуацыю (асабліва для ўнутаранага спажывання) менавіта так. Маўляў, паглядзіць, які ў беларускай улады вялізны аўтарытэт у свеце. Так што ў Беларусі ўладзе будзе створаны і міратворчы імідж, і будуць палітычныя дывідэнды.
РР: На ваш погляд, наколькі паўплывалі санкцыі Захаду датычна Крамля, што расейцы згадзіліся хаця б на такі фармат перамоваў?
Валерый Карбалевіч: Адназначна паўплывалі. І санкцыі Захаду, і тыя эканамічныя праблемы, якія пачалі ўзнікаць у Расеі ў звязку з гэтым канфліктам. Усё гэта прымушае Крэмль дзейнічаць зараз вельмі асцярожна.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя