Надзея Саўчанка ўганаравана прэміяй “За свабоду”



Узнагароду перадалі сястры ўкраінскай лётчыцы падчас Глабальнага Форума ва Уроцлаве.

Savchenko

Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

“Надзея на зламалася і не здалася”, – сказаў падчас уганаравання амерыканскі сенатар Джын Шахін. Сенатар падкрэсліў, што Саўчанка зрабіла за кратамі для сваёй краіны куды больш, чым некаторыя на волі.

“Яна паабяцала працягнуць змаганне за сваю свабоду і за свабоду нашай дзяржавы”, – зазначыла ў адказным слове сястра гераіні Вераніка Саўчанка.

Сёлета, акрама Надзеі, прэмію “За свабоду” атрымалі сябра Украіны, былы міністр замежных спраў Швецыі Карл Більд, польская рэжысёрка Агнешка Холанд, а таксама студэнты і адміністрацыя Данецкага Нацыянальнага Універсітэта, часова эвакуяванага ў Вінніцу. Пасмяротна ўганараваны і Барыс Нямцоў.

Прэмія “За свабоду” прысуджаецца з 1957 года Міжнародным камітэтам ратавання “за надзвычайны ўнёсак асобы ў справу ратавання чалавечай годнасці і свабоды”. Сярод лаўрэатаў – Уінстан Чэрчыль, Лех Валэнса, Вацлаў Гавэл, Хамід Карзай.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна

Фота 5.ua