Карфагены ХХІ
З курса школьнай гісторыі вядома, што старажытны Рым меў смяртэльнага ворага – Карфаген. Не маглі мірна суіснаваць дзве наймацнейшыя дзяржавы таго часу. Адна з іх мусіла знікнуць. І рымскі сенатар Катон старэйшы кожную сваю прамову на любую тэму канчаў словамі – „Проч таго, я лічу, што Карфаген мусіць быць разбураны”. Адразу з яго смяяліся, але далейшы ход падзеяў пацвердзіў ягоную рацыю. І Рым быў змушаны змагацца з Карфагенам не на жыццё, а на смерць. Карфаген у выніку крывавых войнаў пацярпеў паразу і быў сцёрты з твару зямлі ў літаральным сэнсе – нават месца, на якім стаяў гэты горад, было заарана і засыпана соллю. ХХ стагоддзе мела свае Карфагены – сталінскі СССР і гітлераўскую Нямеччыну. Як адна, так і другая дзяржава практычна на працягу ўсяе гісторыі былі пагрозаю для суседзяў. Чым усё скончылася ў ХХ стагоддзі, вядома. Бяда ў тым, што й наша, ХХІ стагоддзе займела свае Карфагены.
Цяпер іх ролю выконваюць пуцінская Расея і так званая Ісламская дзяржава Ірака і Ляванта, або ў цэлым ісламскі фундаменталізм.Першая намагаецца адрадзіць імперыю пад назваю „Русский мір”, другая сіла ставіць перад сабой мэту заваявання не больш і не меньш, як усяго свету – каб знішчыць „няверных”, або зрабіць іх мусульманамі. Абодва чарговыя Карфагены маюць свае моцныя і слабыя бакі. Моц пуцінскай Расеі ў тым, што яе агрэсіўная палітыка – не толькі авантура „вярхоў”, а і спрадвечныя жаданні „шырокіх масаў”, якія заўсёды марылі не аб заможным жыцці, а больш пра тое, каб жыць у дзяржаве, якую ўсе будуць баяцца. У разуменні шараговага расейца „баяцца” – значыць, „паважаюць”. Стагоддзі халопства выпрацавалі такі расейскі генатып. Таму ўсё больш аглядальнікаў прыходзіць да высновы, што сыход Пуціна не прывядзе да радыкальнай змены знешняй палітыкі. Слабасць жа Расеі ў прымітыўнай сыравіннай эканоміцы, адсталасці тэхналогіяў.Часовыя ж перамогі тлумачацца разгубленасцю цывілізаванага свету, які адвык ад войнаў, і больш за ўсё цэніць мірнае жыццё. Расейцы ж па векавой традыцыі не шкадуюць жыццяў ні сваіх, ні чужых. Але Захад паступова, са скрыпам, пачынае ўсведамляць маштабы пагрозы і мабілізавацца.
Сіла ісламскіх фундаменталістаў – у шматлікасці і фанатызме. Гэтыя не толькі не баяцца смерці – яны яе шукаюць. Кожны шахід марыць трапіць у рай, дзе яго чакаюць ажно 72 цыцатыя наложніцы і бесклапотнае існаванне.( Цікава, што Каран абяцае на тым свеце шахідкам жаночага полу, – няўжо 72 мужыкоў, ці іначай, групавое згвалтаванне?) Слабасць жа іхняя ў адсутнасці еднасці – шыіты ненавідзяць сунітаў, вахабіты не зносяць ні тых. ні другіх. Проч таго гэты натоўп перапоўнены шалёнай нянавісцю, але не ведамі. Характэрны выпадак, калі фанатыкі адбілі ў Іраку танкі і самалёты. але не знайшлі ў сваім асяроддзі тых, хто ўмеў бы імі кіраваць.Бароды і фанатызм няздольны замяніць адукацыю.А якраз асвету ісламісты ненавідзяць больш усяго. Іх воля, яны б знішчылі ўсе кнігі проч Карану, усе карціны, усю музыку, забаранілі тэатр, кіно. У гэтым сэнсе яны страшней нават за нацысцкую Нямеччыну, дзе вярхушка лічыла сябе знаўцамі і аматарамі мастацтва.
Гісторыя не паўтараецца, але рыфмуецца. І так, як сталінскі СССР намагаўся сябраваць са сваім будучым заклятым ворагам Гітлерам,каб нацкаваць яго на Захад, так і пуцінская Расея патаемна марыць аб хаўрусе з ісламістамі супраць ненавіснай Амерыкі. І гэтаксама нічога не атрымаецца, бо ісламскія фанатыкі не прызнаюць нікога проч сябе. І, бадай, недалёкі той час, калі гэта чорная хваля рэлігійнай нянавісці хлыне праз Сярэднюю Азію, Татарстан і Каўказ на саму Расею.і давядзецца, падціснуўшы хвост, прасіць дапамогі ў таго ж Захаду. Ці два новыя Карфагены ўзаемазнішчацца самі, ці ім давядзецца ў гэтым дапамагчы, пакажа час. Але пакуль яны існуюць, старая рымская максіма застаецца актуальнай – CARTHAGO DELENDA EST!