Няхай пакуль палятае
2017 год заканамерна рухаецца да свайго завяршэння. А інфармацыі пра перспектывы замены БКА пакуль няма. Гаворка ідзе не пра «Беларускую краёвую абарону», а пра беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Які быў створаны па замове Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках сумеснага з Расеяй праекта. Апарат, працуе «ў звязку» з аналагічным расейскім спадарожнікам «Канопус-В». Вырашае задачы картаграфавання, маніторынгу сітуацыі на прадмет надзвычайных здарэнняў, назірання за зададзеным раёнам.
Пытанне самастойнага стварэння высокадакладных мапаў мае прынцыповае значэнне для стварэння высокадакладнай зброі і беспілотнай авіяцыі. Вынікі касмічнага картаграфавання з’яўляюцца зыходнымі для стварэння лічбавых мапаў-эталонаў мясцовасці. Якія ў сваю чаргу, загружаюцца ў сістэму навядзення ракетнага ўзбраення. Аптычны блок галоўкі саманавядзення (ГСН) параўноўвае малюнак мясцовасці ў раёне цэлі з уведзенай загадзя ў яго памяць лічбавай мапай-эталонам. У выпадку дапаўнення такой ГСН блокамі інерцыйага навядзення і спадарожнікавай навігацыі з’яўляецца магчымасць паразы цэлей практычна ў любых умовах надвор’я і ў любы час содняў. Тыя ж эталонныя мапы дазваляюць выкарыстоўваць БПЛА аўтаномна, без прывязкі да сістэм спадарожнікавай навігацыі (тыпу GPS або Гланасс).
У сувязі з запускам БКА гучалі меркаваньні, пра выкарыстання яго магчымасцей для ваенных мэтаў. Адрознівальная здольнасць айчыннага спадарожніка знаходзіцца ў межах 2-х метраў, што больш спрыяе рашэнню гаспадарчых задач. Хоць гэта і не выключае магчымасці выкарыстання дадзеных, якія атрымліваюцца БКА для патрэб абароны, усё ж для гэтых мэтаў пажадана мець больш дакладную апаратуру.
БКА разам з наземнай інфраструктурай ўтвараюць Беларускую касмічную сістэму дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Для кіравання якой пад эгідай Акадэміі навук створана прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы».
Беларускі спадарожнік быў запушчаны ў 2012 годзе. Меркаваны тэрмін службы – 5 гадоў. На змену цяперашняму БКА павінен быў быць створаны больш дасканалы апарат са значна ўзрослай адрознівальнай здольнасцю. Раней паведамлялася, што яго распрацоўка блізкая да завяршэння. На ААТ «Пеленг» вядуцца распрацоўкі сучаснага аптычнага абсталявання – начыння будучага спадарожніка, у навуковых інстытутах праводзяцца даследаванні ў галіне касмічных тэхналогій. У Інстытуце цепла- і масаабмену НАН Беларусі працуюць над стварэннем перспектыўнага абсталявання для паліроўкі вялікіх аптычных тэлескопаў. Атрыманае гэтым спосабам люстэрка дазволіць здымаць паверхню Зямлі з рэкорднай дакладнасцю ў дзясяткі сантыметраў. Пытанне – за дзяржаўным фінансаваннем праекта.
Зыходзячы з таго, што далей распрацоўкі, справы, мяркуючы па даступнай інфармацыі, не пайшлі, замены БКА прыйдзецца пачакаць. Наколькі вядома, спадарожнік знаходзіцца ў працаздольным стане і паводле ацэнак расейскіх адмыслоўцаў, зможа функцыянаваць яшчэ некалькі гадоў. Але ў любым выпадку, апарату патрабуецца замена. І хутчэй за ўсё, гэта пытанне будзе вырашана станоўча. Хоць для стварэння і запуску спадарожніка спатрэбяцца дзясяткі мільёнаў даляраў, вопыт паказвае, што гэтыя ўкладанні акупляюцца і нават прыносяць невялікі прыбытак.