«Перамога» Расеі ў Сірыі: погляд з Захаду
Прайшло крыху больш за месяц з моманту абвяшчэння Уладзімірам Пуціным пра перамогу ў Сірыі. Але заявы палітыкаў і рэальная сітуацыя – не заўсёды адно і тое ж. І гэта якраз той выпадак.
Працуючы ў Нарвегіі эксперт Павел Баеў прысвяціў вінікам расейскай кампаніі ў Сірыі сціслы, але змястоўны матэрыял. Сп. Баеў вылучыў наступныя складнікі сірыйскага поспеху Крамля: зацвярджэнне легітымнасьці рэжыму Башара Асада і яго кантроль над большай часткай тэрыторыі Сірыі; умацаванне партнёрства з Турцыяй і Іранам; вывад паловы расейскіх войскаў, адначасова пашыраючы ваенна-марскую базу ў Тартусе і авіябазу Хмеймім. Ні адна з гэтых мэтаў не дасягнута ў поўным аб’ёме. Акрамя таго, Пуцін меў намер «прадаць» перамогу Расеі Захаду, забяспечыўшы прызнанне ЗША рэжыма Асада і аплату Еўрапейскім Звязам пасляваеннага аднаўлення Сірыі. У абодвух выпадках гандаль не адбыўся.
Пацверджанне ўлады Асада павінна было адбыцца ў рамках так званага «астанінскага працэсу». Які адкрыта буксуе апошнія месяцы. Горш таго, Турэччына катэгарычна супраць любога прадстаўніцтва курдскіх сіл у гэтым працэсе.
Сур’ёзная праблема паўстала ў адносінах з Тэгеранам. Залежнасць рэжыму Асада ад фінансаванай іранцамі шыіцкай міліцыі расце. Праіранскія сілы кантралююць значную частку тэрыторыі Сірыі, у тым ліку блізкую да расейскіх баз. Ізраіль адмаўляецца мірыцца з гэтым і працягвае наносіць ўдары па базах «Хізбаллах» ў Сірыі. Нядаўнія пратэсты ў Іране дэманструюць, што велізарныя выдаткі на вядзенне вайны ў Сірыі з’яўляюцца асноўнай прычынай ўнутранай незадаволенасці. У Пуціна няма рэальнага разумення працэсу прыняцця рашэнняў у Тэгеране, і таму ён не можа ведаць, што і як зменіцца ў паводзінах гэтага ключавога, але цяжкага саюзніка.
Самы непасрэдны ўдар па расейскай «перамозе» быў нанесены серыяй нападаў на авіябазу Хмеймім, якая застаецца асноўнай аператыўнай базай для ўсіх расейскіх войскаў у Сірыі. Мінабароны Расеі можа пахваліцца поспехам у перахопе «беспілотнай атакі» 6 студзеня, але вынікі атакі 31 снежня яно хавае. Расейскія генералы таксама абвясцілі, што тэрарыстычная група, адказная за напады, была знішчана высокадакладным ударам. Што немагчыма праверыць, бо ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за атакі на расейскую авіябазу. Гэтая заблытаная сітуацыя дазваляе зразумець, што Расея ня можа скараціць сваю ваенную групоўку ў Сірыі, паколькі задача па ахове баз не можа быць перададзена сірыйскім або іранскім войскам.
Маскве вельмі зручна прыпісваць віну за кожную сірыйскую няўдачу «сабатажу ЗША», але таксама вельмі важна захаваць поле для супрацоўніцтва, таму што Сірыя, магчыма, адзінае месца, дзе ў Расеі ёсць актывы, каб гандлявацца ў вялікай геапалітычнай гульні. Расея выйграла трохі часу для рэжыму ў Дамаску, але яго ўстойлівасць застаецца ўмоўнай, паколькі яго пазбягаюць рэгіянальныя гульцы, рэжым ізаляваны на міжнароднай арэне і непрымальны для Вашынгтона. ЕЗ катэгарычна адмовіўся ад расейскага запрашэння ўдзельнічаць у пасляваенным аднаўленні Сірыі.
Ды і ў самой Расеі сірыйская вайна становіцца ўсё больш непапулярнай. Магчыма, Расея і дасягнула пэўнага лакальнага поспеху. Але што з гэтым рабіць далей? Не падобна, каб у Крамля быў адказ на гэтае пытанне.