Адукацыйныя лузеры



Лета перакрочыла за другую палову… Цяпла і сонца мы ўсё ж дачакаліся, як і фінальных акордаў абітурыенцкай кампаніі. Некаторыя лічбы злёгку… шакуюць.

Безумоўна, людзі мала змяняюцца ў часе, і штогод са сцен школ выходзіць пэўная колькасць разумных, таленавітых, перспектыўных юнакоў ды дзяўчат, але… Узровень беларускай вышэйшай адукацыі зніжаецца: некаторыя спецыяльнасці, што патрабуюць далёка не мінімальнага ўзроўню інтэлекту, хуткаснымі тэмпамі зніжаюць планку з-за недабору студэнтаў.

Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі аб’­яві­ла пра да­дат­ко­вы на­бор ва ўста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі на “за­па­тра­ба­ва­ныя эка­но­мі­кай і са­цы­яль­най сфе­рай спе­цы­яль­нас­ці”. Да­дат­ко­вы на­бор бу­дзе вес­ці­ся толь­кі на бюд­жэт­ныя мес­цы, якія за­ста­лі­ся ва­кант­ны­мі пас­ля за­лі­чэн­ня абі­ту­ры­ен­таў асноў­на­га на­бо­ру, піша газеты “Звязда”. Дзіўна – пасля першай хвалі залічэнняў засталіся свабодныя месцы на бюджэце. Магчыма, камусьці пашанцуе!

«Па­чат­ко­вая аду­ка­цыя», «Ма­тэ­ма­ты­ка і ін­фар­ма­ты­ка», «Фі­зі­ка і ін­фар­ма­ты­ка», «Пра­фе­сій­нае на­ву­чан­не», «Пры­клад­ная ма­тэ­ма­ты­ка» (на­ву­ко­ва-пе­да­га­гіч­ная дзей­насць), «Пры­ро­да­ахоў­ная дзей­насць» (эка­ла­гіч­ны ма­ні­то­рынг) і некаторыя іншыя спецыяльнасці чакаюць будучых студэнтаў… Спецыяльнасці даволі цікавыя і  складаныя ў плане вывучэння.

Шанец маюць абі­ту­ры­ен­ты, што па­сту­па­лі на ін­шую спе­цы­яль­насць або ў ін­шы універсітэт, але не прай­шлі там па кон­кур­се. Да кон­кур­су на ва­кант­ныя мес­цы бу­дуць да­пу­шча­ны і абі­ту­ры­ен­ты, што не на­бра­лі на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­та­ван­ні ўста­ноў­ле­ную мі­ні­маль­ную коль­касць ба­лаў. Для іх мі­ні­маль­ны па­рог зні­жа­ны на пяць ба­лаў. У сер­ты­фі­ка­тах па бе­ла­рус­кай і рус­кай мо­вах яны па­ві­нны мець 5 ба­лаў і больш. Па ма­тэ­ма­ты­цы, фі­зі­цы, хі­міі, бія­ло­гіі — 10 ба­лаў і больш. Па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі і грамадазнаўчых навуках, за­меж­ных мо­вах — 15 ба­лаў і больш.

Яшчэ больш “талерантнае” стаў­лен­не да будучых студэнтаў ВНУ, што зна­хо­дзяц­ца ў пад­па­рад­ка­ван­ні Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны, Дзяр­жаў­на­га па­межна­га ка­мі­тэ­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, ва­йсковых фа­куль­тэ­таў дзяр­жаў­ных ВНУ, аграр­ных ВНУ… Ніякіх прэтэнзій і да бу­ду­чых фіз­куль­тур­ні­каў ды спарт­сме­наў… Увага! Ста­ноў­чай бу­дзе лі­чыц­ца ад­зна­ка сер­ты­фі­ка­та ЦТ у тры ба­лы. І гэ­та да­ты­чыц­ца ўсіх эк­за­ме­на­цый­ных дыс­цып­лін цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­таван­ня… Што адбываецца з нашай адукацыяй увогуле?

Узнікае пытанне, што лепш – добры будаўнік ці дрэнны настаўнік, вайсковец? Мы ж ганарымся тым, што жывем у спакойнай краіне… Абы не было вайны! Хто нас абароніць часам што, спадарства? Настаўнікі ды вайскоўцы з мінімальным узроўнем інтэлекту? Адукацыйныя лузеры? Ды і на будаўнікоў мала надзеі…

Беларускае Радыё РАЦЫЯ