Госьці, госьці, госьці?…
Усё адносна ў гэтым свеце… І недахопы аднаго чалавека падаюцца нязначнымі на фоне ўчынкаў і намераў іншага таварыша, што пужае ўвесь свет сваімі крыўдамі і амбіцыямі
Усе мы родам з дзяцінства… І калі дзяцінства хлопчыка Сашы ўсім вядомае, то дзяцінства хлопчыка Вовы – адна са шматлікіх чорных дзюрак яго шэрай біяграфіі. Аснойная фішка якой – прынцып вядомы. Няма чалавека – няма праблемы. Зрэшты, магчыма ўсё зусім не так. Магчыма, усё проста і радасна было ў дзяцінстве хлопчыка Вовы.
Тым не менш, жылі былі хлопчыкі Саша, Вова і Пеця. У старым завадскім раёне. І калі Вова пабіў Пецю, Саша ўжо даўно быў хуліганам, ад якога стагнаў увесь раён. На дзіва, ён ляжачых быць не стаў… І нават параіў выклікаць хуткую дапамогу. Шкада – тэлефон сапсаваўся. Доўга ехала “хуткая”. “Тармазіла” міліцыя. Вова працягваў лупцаваць Пецю…
Саша займаўся сваімі справамі і ўсіх запрашаў у госці – мірыцца.
І вось у адным цудоўным горадзе адной вельмі дзіўнай краіны – цуд ды й годзе! – чакаюцца прадстаўнічыя дэлегацыі з некалькіх бакоў свету. Прыедуць людзі паразмаўляць пра набалелае… Прыедуць салідныя людзі, для якіх гэта краіна з яе дзіўнымі насельнікамі, бярозамі, соснамі, балотамі і бульбай – Terra incognita. І ўсё ж не чорная дзірка. Не.
Такі сабе мост. Пляцоўка для перамоваў. Хочацца верыць, што словы не будуць прамоўлены дарма. Падчас лепш размаўляць, чымсьці страляць…
Дарэчы, 11 лютага адзначаецца Сусветны дзень хворага. Ці захочуць хворыя прымаць лекі па “нармандскім” рацэпце? Ці варта іх падштурхнуць да здаровага ладу жыцця і ці такі знойдзецца добры док? Усё ў гэтым свеце… супярэчліва… І ўсе мы родам з дзяцінства.