Казка пра першы сьнег



У адной цудоўнай краіне былі шыкоўныя запасы вады, але аднойчы вада стала дэфіцытам для абраных. Абраных, праўда, было болей, чым абдзеленых і яны сталі шчодра дзяліцца з абдзеленымі людзьмі сваімі запасамі вады.

Дзіўная сітуцыя. Быццам зімовы сон у лістападзе… І тут з’явіліся іншыя пытанні.

Сьнег. У краіне выпаў першы сьнег. І ён стварыў новую праблему… Аказваецца, на вуліцах нашых гарадоў і мястэчак маецца шмат чырвоных аўто. Сьнег падае на дарогі, дрэвы, людзей і машынкі, ствараючы ўзоры палітычных колераў. Неверагодна, але факт.

Колеры. Колеры Беларусі ў лістападзе – пераважна чорны і шэры, але ж сьнег, машынкі, людзі… Маем у выніку шыкоўную рознапланавую палітру, якая не ўсім падабаецца. Пакуль не зразумела, што будзе зімой з чырвонымі машынамі, паліто і курткамі, на якія сьнег пакладзецца палоскамі, але ўжо трапіла ў сеціва аб’ява адной з бабруйскіх школаў. Вучням прапаноўваюць прынесці шарыкі чырвоных і зялёных колераў – упрыгожыць класы, школу перад Новым годам і Раством. Бацькі незадаволеныя такім ідэалагічным ціскам. У некаторых рэгіёнах Дзеду Марозу прапануюць апранацца ў футра сіне-белага, а не чырвона-белага колеру… Дзіўны гэты свет.

Пабачым, што насамрэч будзе зімой… І ці парадуе нас сьнег прыгажосцю колераў ды адценняў.  

Ты куды мяне клічаш?

Паслухай…

Завіруха мяце, завіруха… 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ