Хто вінаваты і што рабіць?
Усе мы – дарослыя і дзеці – час ад часу памыляемся. Падчас – трагічна…
Даволі гучнымі былі дзве гісторыі такіх памылак у Беларусі. Першая здарылася з пяццю дарослымі кабетамі ў горадзе Барысаве. Вырашылі тут работніцы прадпрыемства “Фаўна” адзначыць Дзень маці. Адзначыць з ужываннем спіртаўтрымліваючых вадкасцей. Такімі вадкасцямі жынчынкі чамусьці палічылі вадкасць для мыцця чанаў ад рыбы. Дзіўна? Бутэльку знайшла мясцовая ж прыбіральшчыца. Вырашыла – бальзам. Прапанавала каляжанкам выпіць. Тыя пагадзіліся і… Трапілі ў рэанімацыю, а прыбіральшчыцай, якая і пачаставала ўсіх, зацікавіліся следчыя. Затрымалі – адпусцілі.
Пытанне, хто вітанаваты, застаецца актуальным, але пытанне, што піць і калі, кожны з нас вырашае сам. Яўна пах вадкасці, якой мыюць тару на прадпрыемстве па перапрацоўцы рыбы, і пах бальзаму беларускага (ці якога іншага) будзе адрознівацца.
Другая гісторыя – гісторыя магілёўскіх хлопчыкаў, што вырашылі пагуляць у чужым недабудаваным доме. І адзін адразу загінуў. Гісторыя трагічная, але ці вінаваты ў ёй гаспадар жытла, да якога з боку следчых у самым пачатку ўзніклі прэтэнзіі? Але ж па сведчанні галоўнага архітэктара горада Магілёва гаспадар недабудаванага жытла не абавязаны быў яго абгароджваць… Ці абавязаны мы, дарослыя, паважаць чужую прыватную ўласнасць і казаць пра гэта дзецям? Пытанне застаецца адкрытым.
Усе мы памыляемся – не ўсе ўмеем прызнаваць свае памылкі… І падчас гэта дробязі жыцця, а падчас – сапраўдныя трагедыі. Толькі ці варта скідаць адказнасць на іншых людзей?