Несупадзенне ў прасторы і часе



Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт пра ўтрыманцаў, а ў Менску адкрылася выстава, прысвечаная самагонаварэнню. Навіновая палітра Беларусі ізноўку здзіўляе.

Здзіўляе і ўражвае сваёй неардынарнасцю ды актуальнасцю для красавіка 2015-га. Падчас здзіўляюць і навіны рэгіёнаў сваімі нечаканымі супадзеннямі.

Адныя і тыя ж “граблі” трапіліся вядоўцам у Гомельскай ды Менскай абласцях…

У пунк­це памежнага пропуску «Но­вая Гу­та» пры агля­дзе аў­то­бу­са Mercedes, які ажыц­цяў­ляў пе­ра­воз­ку па­са­жы­раў з Мал­до­вы ў Ра­сею, беларускія мыт­ні­кі і па­меж­ні­кі заўважылі дзіўнае дызайнерскае рашэнне пры змене кан­струк­цыі ба­гаж­ных па­лічак. Дэмантавалі і… вы­яві­лі 30 паў­та­ра­літ­ро­вых бу­тэ­лек кань­я­ку дзе­ся­ці­га­до­вай вы­трым­кі.

Салідна і… Нездарма ж менавіта з Малдовы ішоў транспарт? Класіка жанру. Кі­роў­ца-мал­да­ва­нін пры­знаў­ся ў не­за­кон­ным пе­ра­мяшчэнні та­ва­ру ў прасторы. Кань­як на 6 мільёнаў канфіскаваны – не дзіва! Але і аў­то­бус кош­там цэлых 250 мільёнаў… кан­фіс­ка­ва­ны таксама. Да пары да часу. Рас­па­ча­ты ад­мі­ніст­ра­цый­ны пра­цэс.

Наступная гісторыя тычыцца хутчэй беларускіх алкагольных традыцый. У Маладзечна таксіст гандляваў гарэлкай (незаконна, канечне…) Прадукцыю ацанілі ў адзін мільён 860 тысяч беларускіх рублёў і канфіскавалі.  “Арыштавалі” і машынку “Рэно-Логан”, у якой таксіст перавозіў гарэлку. Праверку праводзіць падатковая інспекцыя.

Утрыманцы, алкаголікі, памежнікі, кантрабандсты… А хтосьці дзесьці збіраецца ляцець на Марс… Мікра і макраўзровень ніколі не супадуць.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ