Пачатак года… Пазітыў у плане?



Прагноз сіноптыкаў на моцныя калядныя маразы не спраўдзіўся, але святочнае надвор’е за вокнамі стаіць насамрэч зімовае, прыгожае і ў меру марознае.

То радуемся і чакаем моцных маразоў ужо на Вадохрышча – сіноптыкі цвёрда абяцаюць снег і мароз вышэй нормы. Распачынаем жыць у Новым годзе… Як злавіць удачу ў 2019-м?

Сайт ББС задае такое пытанне псіхолагам і распавядае, што ж яны адказалі. Шампанскае выпілі. Мацнейшыя напоі – таксама. Святла і сонца па-ранейшаму не хапае і раніцай уставаць цяжкавата. Што з гэтым усім рабіць? Ці ёсць шанец набрацца пазітыву і дабрацца да нейкіх станоўчых момантаў, падзей ды надзей? Спрабуем.

Праца. Тут два варыянты – “абгрэйд” старой у бок падвышэння заробку ды іншых цікавостак або штосьці кардынальна новае. Пытанне, колькі вы рэальна каштуеце на рынку працы, спадарства. І на што можаце разлічваць.

Грошы. Пралічыце баланс, скаардынуйце дэбет і крэдыт. Адмоўцеся ад анлайн-шопінгу. Ашчадзіце пэўную суму на выпадак рамонту тэхнікі або часовага беспрацоўя на выпадак страты (або змены!) працы.

Асабістае жыццё. Застой або перамены? Заставацца з гэтым чалавекам або сыходзіць са стасункаў, што перасталі быць камфортнымі? Іншыя стасункі або часовы перыяд свабоды (самоты)? Вырашаць вам. Памятайце, што шмат часу праводзіць у адным памяшканнні нават з самымі любімымі людзьмі – няпроста! Але без іх бывае яшчэ горш… Падумайце, што важней для вас – расстаўце правільна прыярытэты. То бок вырашыце, што будзе правільным асабіста для вас…

Лайф-коўч Алі Кэмпбэл. Што вы хочаце мець? Запішыце на паперы. Нікому не расказвайце. Не стаўце сабе строгіх тэрмінаў. І будзе вам шчасце. Вядома, не ў студзені месяцы, але крышачку пазней… Цалкам магчыма. То ўдачы і поспехаў у 2019-м!    

Беларускае Радыё РАЦЫЯ