Пару словаў пра грошы і надвор’е



Навукоўцы, што старанна вывучалі Twitter, прыйшлі да наступнай высновы: самы цяжкі дзень тыдня – панядзелак! Паколькі мы рухаемся цяпер да выходных, можам парадавацца крышачку, спадарства, – наперадзе парачка цудоўных дзён (асабліва калі згадаць пра сонечнае надвор’е залатой восені!), а потым застанецца перажыць панядзелак і рухацца на ўздыме далей… Пахаладае? То чакаем-ствараем калядны настрой!

Кожнаму чацвертаму бюджэтніку ў Беларусі даплочвалі 27% да  мінімальнага заробку – паведаміла Федэрацыя прафзаюзаў. Рэсурс FINANCE.TUT.BY прааналізаваў, каму з бюджэтнікаў дадаюць больш грошай да мінімалкі. У адукацыі даплочваюць 36,9% працаўнікоў. У медыцыне – 16,9% персаналу…

Тым часам адзін жыхар горада-героя Менска вырашыў, што грошай у медыцыне хапае, але тычыцца гэта перш за ўсё пацыентаў. Гісторыя здарылася такая. Пацыенты шпіталяў Менскага раёна і самой сталіцы сталі жаліцца праваахоўнікам, што з іх палатаў прападала маёмасць (і грошы!) падчас адсутнасці пацыентаў там. Людзі ішлі ў сталовую, вярталіся і бачылі – штосьці прапала.

“Тэматычныя” заявы ў міліцыю пачалі паступаць з пачатку кастрычніка… Больш за 20 пацыентаў. Прапалі грошы на агульную сумму больш чым дзве тысячы рублёў (868 еўра).   

Праваахоўнікі вывучылі запісы з камераў назірання і знайшлі ахвочага да грошай хворых людзей – ім апынуўся таварыш, які літаральна напрыканцы верасня выўшаў на волю. З-за свайго нежадання працаваць і даволі авантурнага хобі (хадзіць па казіно!) ён трапіць за краты чарговы раз. І не адзін цяжкі панядзелак правядзе там… Паспачуваць?

Беларускае Радыё РАЦЫЯ