Праблемы макра- і мікраўзроўню
Жыццё супярэчлівае, і падчас чалавецтву трэба вырашаць задачы рознай ступені складанасці… Пры гэтым задачы мікра- і макраўзроўню моцна не супадаюць.
Існуе пэўны ліміт рэсурсаў, які наша планета можа аднавіць. Ліміт бягучага года такі, што сённяшняе чалавецтва спажыло ўсе “дапушчальныя” рэсурсы ўжо 13 жніўня, паведамляюць заходнія навукоўцы. Ад 14 жніўня чалавецтва спажывае рэсурсы, што Зямля не зможа аднавіць за гэты год… І ўсе мы фактычна жывем у доўг. Упершыню чалавецтва “пераступілі рысу” сваіх магчымасцей у 1970 годзе.
Пакуль прагрэсіўнае чалавецтва (дакладней, асобныя яго прадстаўнікі!) будуць ламаць галовы над задачай скарачэння спажывецкіх здольнасцей братоў па розуме, беларусы могуць супакоіцца: не адны мы жывем у доўг… Так прасцей.
На парадку дня беларусаў – больш простае і прагматычнае пытанне. Баршчавік! На прамую тэлефонную лінію Менскага аблвыканкама датэлефанавліся жыхары Маладзечаншчыны ды паскардзіліся на сваю бяду, паведамляе “Рэгіянальная газета”. Зараснікі баршчэўніку ў Маладэчанскім раёне дасягнулі пяці гектараў, і гэта стварае пэўныя цяжкасці для мясцовых жыхароў. Стварае рызыку распаўсюджвання “заразы” для ўсёй вобласці.
За тры гадзіны на “гарачую” лінію Менскага аблвыканкама паступіла 38 званкоў. У асноўным людзі задавалі пытанні, звязаныя з камунальнай гаспадаркай, упарадкаваннем дваровых тэрыторый, станам дарог, газіфікацыяй і водазабеспячэннем, прыватызацыяй жылля і паляпшэннем жыллёвых умоў, зменамі аўтобусных маршрутаў… Але баршчавік – даўняя праблема ўлетку…
Экалагічныя праблемы макра- і мікраўзроўню… І дзесьці побач – людская сквапнасць і неразумнасць. Не шануем, што маем, і заўжды патрабуем больш. Ад іншых, не ад сябе…