Прагнозы і спадзяванні на добры ўраджай…
Сіноптыкі з розных краінаў свету выказаліся пра будучую зіму. Якой яна будзе насамрэч – жыццё пакажа! Што дакладна вядома сёння – сёлетні ўраджай яблыкаў уражвае.
Бадай, за гэта можна сказаць “дзякуй” гарачаму і сонечнаму лету. Добры ўраджай яблыкаў дазволіць Беларусі забяспечыць патрэбы ўнутранага рынку. Пра гэта распавёў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун. Варта спэўніць – распавёў ён такое карэспандэнту БЕЛТА. Можна нават даць прамую спасылку: няма ніякага жадання прысабечваць чужыя крыніцы дадзеных і мець пазней нейкія прэтэнзіі па “тэме”.
Па словах намесніка міністра, запланавана сабраць каля 200 тысяч тон яблыкаў – гэта адпавядае патрэбам краіны. У міністэрстве лічаць, што надалей будзем мець яшчэ больш, але ці апраўдаецца прагноз – жыццё пакажа. Па народных прыкметах спадзявацца на добры ўраджай яблыкаў штогод не варта. Ды і ці будзе ў нас яшчэ адно такое цёплае, сонечнае лета бліжэйшым часам? Спадзявацца можна, а разлічваць – наўрад ці.
На што могуць спадзявацца нашы суседзі ў плане забеспячэння сябе прадуктамі харчавання – у прыватнасці, садавінай! – тэма асобная. Няпростая тэма. Пасля 2014 года і падзей у Крыме РФ мае пэўныя праблемы ў дачыненнях з еўрапейскімі партнёрамі, а еўрапейскія партнёры – маюць праблемы з РФ. Атрымліваецца такі сабе ўзаемны абмен прадуктовае эмбарга/санкцыі. У спрошчаным і набліжаным да жыцця простых смяротных варыянце…
Прадукты-“кантрабандысты” ўсё роўна “прарываюцца” ў РФ. Попыт нараджае прапанову: “свайго” не хапае! І вось апошні скандал – некаторыя СМІ напісалі пра кантрабанду… дуляў з Бельгіі і Нідэрландаў у РФ. На 240 мільёнаў еўра. Ехалі вітаміны па афрыканскіх сертыфікатах (наша ўраджайнасць развіваецца ў іншым накірунку) праз Літву і Беларусь. Такая схема дазваляла РФ набываць палову дуляў, што набываліся да часоў прадуктовага эмбарга. Усім усё падабалася: еўрапейскаму бізнесу, афрыканскім чыноўнікам, расейцам… Што будзе далей? Пакажа час. Ён ужо паказаў, што грошы вырашаюць многія – невырашальныя яшчэ ўчора – пытанні.