Што маем – не шануем!



Як часта мы не шануем тое, што маем! Гэта праблема і асобна ўзятага чалавека, і краіны… Не любой, але многіх, Беларусіў тым ліку.

Прыклад з надвор’ем і тэмпературамі – класіка жанру, але гутарка тут і цяпер пра… балоты! Беларускія балоты як частку беларускага прыроднага ландшафту. Нейкі час у СССР была вельмі папулярнай прафесія інжынера-міліяратара, іх засылалі па размеркаванні ў многія раёны Беларусі, нават тыя, дзе балот не было спрадвеку… Потым людзям прыйшлося шукаць іншую працу, але гэта ўжо іншая гісторыя. Палітыка была – пазбавіцца ад балот, вось і выконвалі старанна план партыі ды народу. Месцамі – перавыконвалі.

Цяпер іншая палітыка і план іншы! Балоты прызнаны прыроднай каштоўнасцю, якую трэба аднавіць. У адзін цудоўны дзень мы згадалі, што Беларусь – частка Еўропы (не будзем удакладняць, якая, але ўсё ж частка !), а беларускія балоты – яе лёгкія, і іх трэба берагчы! Неяк так… Нашы вучоныя працуюць над планам выратавання балотаў, бо гэтыя прыродныя комплексы — важны элемент у працэсе ачышчэння вады і стабілізацыі клімату.

Менавіта сёлета Беларусь прыняла 8‑ыкангрэсМіжнароднайпрацоўнайгрупыпазахаванні балот. Мерапрыемства адбылося 25–26 ліпеня на базе Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Сюды прыехалі прадстаўнікі 14 краін свету. Эксперты з розных галін навукі дзяліліся распрацоўкамі ў захаванні балот, а таксама знаёміліся з найбольш цікавымі беларускімі балотамі падчас дзесяцідзённага палявога сімпозіуму.

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Качаноўскі распавёў, што сёння ў краіне “асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) праходзяць працэс пераўтварэння”. Створана міжведамасная працоўная група па распрацоўцы стратэгіі захавання водна-балотных угоддзяў і ўстойлівым выкарыстанні тарфянікаў да 2030 года.

Кіраўнік Міжнароднай працоўнай групы па захаванні балот Ханс Юстэн зазначыў: на нашай планеце асушана каля 15% тарфянікаў – 0,3% ад плошчы зямной паверхні. І менавіта гэтыя невялікія тэрыторыі адказныя за 5% выкідаў усіх парніковых газаў на планеце, віной якім чалавек. Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па аб’ёму выкідаў парніковых газаў з дэградаваных балот. Тут мы не аўтсайдары – факт.

“Раздыхаць” лёгкія планеты будзей цяжэй, чым іх знішчаць раней. Што маем – не шануем. Спачатку робім – потым думаем…

Беларускае Радыё РАЦЫЯ