Старыя “антысаветчыкі”, маладыя ўцякачкі і выпускнікі…
Сказаць можна ўсё, што заўгодна, і выглядаць пры гэтым шчаслівым і задаволеным.
Чачэнскі тэлеканал «Грозны ТБ» выпусціў 35-хвілінны рэпартаж «пра спробу выкрадання» Халімат Тарамавай. Раней праваабаронцы паведамлялі, што дзяўчыну гвалтам вывезлі з прытулку для пацярпелых ад гвалту ў Дагестане. Сама ж маладая жанчына запісала відэа, дзе звярнулася да сілавікоў, прасіла не шукаць яе і пакінуць у спакоі. Сказала пра сямейны гвалт, але… З’ехаць далей ад дому не паспела.
У новым інтэрв’ю Халімат заявіла: я дома, у мяне ўсё добра, ніякага прымусу… Канечне, які прымус? Гэта лёс – быць пакорлівай жанчынай на Каўказе. Ад лёсу не сыдзеш, праўда? І не з’едзеш, калі не маеш патрэбных папераў, а ва ўсім свеце дзейнічаюць абмежаванні з-за ковід-19. У такой сітуацыі дом робіцца турмой.
На ютубе маецца запіс пакаяльнага відэа, знятага пад прымусам КДБ у 1978 годзе. Чорна-белае кіно. Там антысаветчык і будучы прэзідэнт Грузіі Звіяд Гамсахурдзія прызнаецца ў антысавецкай дзейнасці, антысавецкіх сувязях з пэўнымі таварышамі і цалкам прызнае свае памылкі. Старанна запэўнівае, што тата не пры чым – маўляў, бацька ніколі поглядаў сына не падзяляў. Выглядае пераканаўча. Апрануты ў добры гарнітур…
У Беларусі адвіравалі выпускныя балі – беларускія абітурыенты рыхтуюцца да тэстаў. У іх усё наперадзе, але чамусьці гэтыя дзеці ў дарослых строях падаюцца разгубленымі… Хіба таму, што добра зразумелі за апошні год: справы і словы так часта не супадаюць?