Вось такая гісторыя з горада Маладэчна
У Беларусі з’явіўся новы міністр інфармацыі, і многія абмяркоўваюць плюсы ды мінусы “новай” сітуацыі, хоць, па вялікім рахунку, для простых смяротных мала што зменіцца. З іншага боку, у любым здарэнні – нават крымінальным! – ёсць свае плюсы ды мінусы ў любым выпадку. Камусьці шанцуе там, дзе іншым не шанцуе зусім!
Незвычайнае крымінальнае здарэнне адбылося ў горадзе Маладэчне, распавядае газета “Звязда”. Дарэчы, гэта яе былы галоўрэд стаў новым міністрам інфармацыі. Дык вось, у Маладэчне адна сям’я з дзецьмі і торбамі збіралася ехацть на лецішча… І на хаду таварышы забыліся пра сумку з рэчамі, дзе была і скрыначка ад мабільнага тэлефона. У ёй — 14,5 тысячы долараў. Гэтую кардонку сям’я з мужа, жонкі і дваіх дзяцей выкарыстала ў якасці адмысловага «сейфа» для грашовых зберажэнняў.
Гаспадары адчулі згубу, толькі прыехаўшы на лецішча. Адразу патэлефанавалі ў міліцыю і вярнуліся ў горад. На месцы, дзе забыліся сумку, праваахоўнікі нічога ўжо не знайшлі… Лагічна! Тым часам аператыўная група знайшла раскіданыя рэчы ў адным са смеццевых бакаў. Яны ляжалі ў той самай згубленай сумцы. Упакоўка ад мабільніка – таксама. І ў ёй -14,5 тысячы долараў (уся сума!)
Логіку злодзея цяжка зразумець… Або няўважлівы трапіўся, або мэта была – увесці людзей у стрэс і настрой ім сапсаваць. Хто шукае, той знойдзе… Толькі вось не кожнай сям’і так пашанцуе з падтрымкай міліцыі. Выпадковасць? Шанцаванне? Добрасумленнасць? Хтосьці працуе ў міліцыі? У любым выпадку, гэта ўжо зусім іншая гісторыя. Застаецца толькі парадавацца, што ў кагосьці штосьці добра скончылася.