Будзеце выдзелывацца – адключым малако. І бульбу



Кожны тыдзень я углядаюся у тэлевізійны экран. Я шукаю там Беларусь, у якой хочацца жыць. Но глядзець выключна БТ немагчыма. Па-першае, сумна. Па-другое, калі ты есць у фэйсбуку, іншыя навіны непазбежны. Але галоўнае – трэцяе. Часам нешта зразумець магчыма толькі у параўнанні. Дык параўнаем ж!

Еўраньюс паведамляе:

«Расія забараняе тэрмінам на год імпарт аграпрадукціі, сыравіны і харчавання з краін, якія ўвялі санкцыі ў дачыненні да расійскай эканомікі ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Ўладзімір Пуцін»

Тым часам на БТ пра санкцыі – нічога. Затое:

«Намалочана 7.890.000 тон збожжа. Ўбрана больш за 81% плошчаў. Пры гэтым ўборачная яшчэ не завершаная. Ўраджайнасць па краіне практычна 40 цэнтнераў з гектара».

На фэйсбуку блогер Віктар Малішэўскі пытаецца «Гэта праўда, што Пуцін абвясціў галадоўку пратэсту за санкцыі?». А іншыя абмяркоўваюць, ці не панаедуць да нас галодныя суседзі, ды ці не аб’ядуць як саранча усё усходняе памежжа.

Тым часам на БТ:

«Наступны тыдзень у Менску пройдзе пад знакам беларускай кухні. У кулінарнай акцыі ўдзел возьмуць 11 кафэ, бараў і рэстаранаў. У меню –  халаднік, амлет, фаршаваны грыбамі і вэнджанай грудзінкай, а таксама гарачае з свініны і збіцень».

А у расійскім фэйсбуку сацыёлаг Філіпаў з Масквы спачатку успамінае, што каньяк можна набываць у Кіргізіі, добры творог ёсць у Фрязіна, а ялавічыну як мае быцьробяць пад Ліпецкам. І у рэшце рэшт кажа: «Разумееце, мы не там бяду шукаем. Не тое бяда, што не стане польскіх яблыкаў, а то бяда, што родныя антонаўка і карычныя так і не з’явяцца».

Тым часам на БТ:

«У гэтым годзе ў Магілёўскай вобласці плануюць сабраць каля 42 тысяч тон гародніны. Гэта на тысячу больш, чым у мінулым годзе. Анамальная спякота, па словах спецыялістаў, асаблівай шкоды ўраджаю ня нанесла. Больш за тое, некаторым культурам зараз вільгаць толькі нашкодзіць».

Lenta.ru пацікавілася пазіцыяй беларускага Мінсельгасхарчу наконт расійскіх санкцый у дачыненні Еўразвязу. „Для нас гэта кландайк”, – заявіў першы намеснік міністра Леанід Маріныч. У сеціве з’яўляюцца першыя дэматыватары:  суровы твар Лукашэнкі і подпіс «Будзеце выдзелывацца – адключым малако. І бульбу».

Тым часам на БТ:

«Расійскія чыгункі зацікаўлены ў беларускіх таварах. Чакаецца, што ў конкурсе на ўваходжанне ў сістэму дзяржзакупак Расійскай чыгункі прымуць удзел беларускія прадпрыемствы машынабудавання, лёгкай і харчовай прамысловасці».

Тут можна спыніцца і зрабіць нейкую выснову. Але навошта? Бывае ж і проста смешна.

Блог перадачы „Месца для прэсы”

Беларускае Радыё РАЦЫЯ