Пра 147-е месца Беларусі



Дагнаць і абагнаць, але зусім не ЗША. А Судан і Гвінею. Менавіта да гэтага, складваецца такое ўражанне, імкнецца беларуская дзяржава. Бо ў апошнія гады Беларусь канкуруе менавіта з афрыканскімі краінамі ў рэйтынгах дэмакратыі. Па выніках мінулага году Беларусь размясцілася акурат паміж Суданам і Гвінеей. Даследчы цэнтр Economist Intelligence Unit апублікаваў штогадовае даследаванне “Індэкс дэмакратыі 2021”.

Судан – гэта такая краіна ва Усходняй Афрыцы, якая мяжуе з Егіптам. Калі што, то ў Судане ў 2019 годзе адбыўся ваенны пераварот. Гвінея – гэта дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Падавалася, у 2016 годзе пры ўдзеле міжнародных назіральнікаў паміж прэзідэнтам краіны, апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю адбыліся перамовы. У выніку іх у 2018 годзе мусілі прайсці адкрытыя выбары ў парламент, а ў 2020 годзе прэзідэнта. Аднак ужо ў верасні 2021 у Гвінеі адбыўся ваенны пераварот, урад і парламент былі распушчаныя, прэзідэнт арыштаваны, а межы закрытыя. Такім чынам, Беларусь, паводле рэйтынгу Economist Intelligence Unit, размясцілася ў рэйтынгу дэмакратыі паміж Суданам і Гвінеяй, заняўшы 147 месца са 167. Беларусь апярэдзілі Кыргызстан і Україна. Застаецца спадзявацца, што ў бліжэйшы год Беларусь не скаціцца да пяцёркі краін, якія замыкаюць рэйтынг дэмакратыі. А гэта Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка, Конга, Паўночная Карэя, М’янма і Афганістан.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ