Пра беларусаў-арыштантаў



Такое адчуванне, што на суткі вырашылі пасадзіць усіх беларусаў, якія супраць. Штодня суды працуюць і працуюць. Кагосьці паспяваюць асудзіць, хтосьці чакае прысуду двое сутак. Артыкул 23.34 ведаюць цяпер нават дзеці. Адныя садзяцца, іншыя выходзяць. І так ужо некалькі тыдняў. Ужо не зважаюць увагі на пол, узрост і наяўнасць дзяцей. Выказаўся супраць уладаў — значыцца, вінаваты. Цяжка падлічыць, колькі тысяч чалавек прайшлі ўжо пра камеры ізалятараў і СІЗА. За кратамі апынаюцца кандыдаты навук, медыкі, адвакаты, журналісты, рабочыя, студэнты, пенсіянеры. Спіс можна працягваць бясконца.

Памятаеце, як у Яраслава Гашака пра Швейка, калі ў камеры турмы вакол стала сядзелі пяць чалавек, якіх арыштавалі па справе Фердынанда. І толькі шосты чалавек трымаўся асобна. Калі яго Швейк спытаў, чаму ён тут, той заявіў, што не жадае мець нічога агульнага з іншымі, паколькі ён сядзіць усяго толькі за спробу забойства млынара з мэтай рабаўніцтва. Вось так і ў нас. Размова беларусаў цяпер пра тое, як кормяць за кратамі, калі прымаюць перадачы і які ізалятар лепшы ці горшы. То бок беларусы, якія яшчэ месяцы два таму размаўлялі на зусім іншыя тэмы, цяпер дзеліцца пра тое, чым кормяць у СІЗА і як там выглядаюць туалеты. Хутка ў нас усе беларусы будуць затрыманымі. Усе 97%.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ