Пра гістарычны момант



“Сёння гістарычны момант”, — заявіў саміведаецехто. І адразу ўявілася, што Беларусі далі статус краіны-кандыдата ў ЕЗ. Аднак, не. Гэта саміведацехто гаварыў пра азімы ячмень. Падумаеш нейкія праблемы. А менавіта: беларусы масава з’язджаюць з краіны. Усе незалежныя СМІ закрытыя. У беларусаў надоўга сапсаваныя стасункі з Украінай. Па нашай тэрыторыі расійскія войскі туды-сюды ходзяць, як у сябе дома. Незалежнасць краіны пад пагрозай. А ў саміведаецекаго галоўнае – азімы ячмень. Такі сабе калгас у маштабах акраіны. Добра, што не фітнэс-трэнерам працаваў, а тое б усяму народу давялося б не зарадку кожны дзень выходзіць. А так: толькі праслухалі, як саміведаецехто хваліць сам сябе, які ён геніяльны, што прыдумаў вырошчваць азімы ячмень. Айцы-заснавальнікі ЗША нервова кураць убаку. Яны змагаліся за жыццё, свабоду і імкненне да шчасця. А трэба было змагацца за азімы ячмень. Не падказаў ім ніхто.

Гэта аздін з айцоў-заснавальнікаў ЗША, Бенджамін Франклін, нейкія дакументы падпісваў, якія ляглі ў асновы ўтварэння ЗША. Падумаеш, Дэкларацыя незалежнасці, Канстытуцыя і Версальская мірная дамова. Трэба было азімыя вырошчваць! Вось толькі адзінае пытанне: чаму ў многіх краінах свету з вырошчваннем зерневым цалкам спраўляюцца фермеры без парадаў з боку прэзідэнта. А ў Беларусі гэтым пытаннем абавязкова кіраўнік краіны мусіць займацца.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ