Пра гонар расейскага аўтапраму
Праўда, гонар расейскага аўтапраму ўсё болей вяртаецца ў мінулае. У Расеі аўтавытворцам збіраюцца дазволіць выпускаць новы аўто без ABS, сістэмы ESP, падушак бяспекі і пераднацяжных салонных паскаў. Усе гэтыя абавязковыя элементы сучасных машын у Расеі сталі недасяжныя праз санкцыі з-за вайны ва Украіне. Так што, спаўняецца тое, чаго так хочуць многія расейцы: вяртанне ў СССР, калі машына была раскошай, а не сродкам перасоўвання. А ўвогуле, падумаеш дробязь нейкая. Ездзілі раней на жыгулях і без розных ABS ды падушак бяспекі. Праўда, не так бяспечна гэта было і зручна. Але ездзілі. І вось цяпер зноў будуць ездзіць. Глядзіш, у хуткім часе яшчэ і ад шклопад’ёмнікаў адмовяцца. Ды ўвядуць чаргу на аўтамабілі.
А яшчэ, як паведамляюць СМІ, у Расеі могуць дазволіць аўтамабілі экалагічнага стандарта Еўра-0. То бок машыны, паводле нарматываў 1988 года! На дварэ 2022 год, а краіна, якая мае нібыта другую армію ў свеце, хоча дазволіць аўто, у якіх абмежаванні на колькасць выкідаў будуць як у мінулым стагоддзі. Гэта сапраўдны прарыў расійскага аўтамапрама: неэкалагічныя аўто без сістэмы бяспекі. Затое можна ганарыцца, што вяртаюцца з савецкі саюз.