Пра нізы, якія не хочуць
Прэм’ер Галоўчанка – гэта проста крыніца мудрасці. Яму тое нейкія сігналы чуюцца з Еўропы, якая, на ягоную думку, прагне працаваць цяпер з рэжымам саміведаецекаго. То ён заявіць, што людзі галасуюць лядоўняй. А нядаўна ён выказаўся наконт стварэння інвестыцыйнай карты ў Беларусі. Увогуле інвестыцыйная карта – гэта розная інфармацыя для зацікаўленых асобаў і арганізацый пра інвестпляцоўкі, патрабаванні і правілы для інвестыцыйных праектаў. То бок тое, што паказвае інвестыцыйны патэнцыял краіны. Аднак інвестыцыйны клімат у Беларусі не з’яўляецца прывабным, асабліва для еўрапейцаў. І на гэта ёсць некалькі прычынаў. Бо спачатку ўлады разагналі ўсіх актыўных беларусаў, забілі ІТ-сферу, стварылі на крызісм на мяжы, пусцілі на сваю тэрыторыю чужыя войскі, а цяпер чакаюць інвестыцый. Ага, гэта акурат тыя ўмовы, калі ўсе проста імкнуцца інвеставаць у Беларусь. Аднак прэм’ер Галоўчанка з гэтай нагоды, па хадзе, не расстройваецца.
Прэм’ер Галоўчанка вырашыў вынайсці свой ровар. Каментуючы стварэнне інвестыцыйнай карты, ён заявіў, што калі знізу прапановы не нараджаюцца, то яны прыйдуць зверху. Пытанне, праўда, ці могуць вярхі. Адная справа сказаць, што ў кожным населеным пункце мусяць стварацца сучасныя вытворчасці, а іншая гэта зрабіць насамрэч, а не толькі на экранах тэлебачання. І ў гэтым плане роста нейкая рэвалюцыйная сітуацыя паводле Леніна атрымліваецца, калі нізы не хочуць, а вярхі не могуць.