Пра няправільных прэтэндэнтаў



Вось не пашанцавала ўладам Беларусі з народам. А яшчэ болей з элітай. Уяўляеце, паводле дадзеных букмекераў, Святлана Ціханоўская з’яўляецца адной з прэтэндэнтак на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру. Прычым уваходзіць у тройку асноўных прэтэндэнтаў. І што? А пра гэта нельга ўладам казаць з кожнага праса ў краіне. Пра гэта не распавядаюць ідэолагі на прадпрыемствах, а ў школах не ладзяць конкурс малюнкаў на тэму “Мая Святлана”. Вось калі б прэтэндэнтам стаў хтосьці з дэпутатаў. То тады б ужо радасныя прадстаўнікі працоўных калектываў уручалі б такому прэтэндэнту кветкі з віншаваннямі, а па ТВ паказвалі б жыццёвы шлях. Не, каб які правільны пісьменнік атрымаў прэмію, тады б ягоныя партрэты паўсюль віселі, на заводах бы пра яго распавядалі ідэолагі, а ў школах вывучалі б яго творчасць ва ўсіх класах. Ці ў прэтэндэнтах на нобелеўскую прэмію быў які ідэолаг. Вось тады б пра гэта гаварылі прадстаўнікі ўладаў Беларусі. Аднак ні беларускім дэпутатам, ні праўладных пісьменнікам, ні ідэолагам нобелеўскую прэмію ніхтое выдаваць не збіраецца. Цікава, і чаму?

А ўяляеце, што будзе, калі Святлана Ціханоўская стане не толькі прэтэндэнткай, але яшчэ і атрымае прэстыжную нобелеўскую прэмію. Гэта ж што будзе. Пра гэта ўлады зноў паспрабуюць прамаўчаць. Аднак ладна, калі пра аднаго нобелеўскага лаўрэта, Святлану Алексіевіч, маўчыш, прыбіраеш яе творы са школьнай праграмы. А калі будзе яшчэ адзін беларускі нобель, пазбегнуть пытанняў ужо не атрымаецца. Хаця, падаецца, улады Беларусі пры патрэбе проста абвесцяць нобелеўскую прэмію забароненай.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ