Пра ордэн Францыска Скарыны



Беларускі першадрукар Скарына перакруціўся ў сваёй магіле некалькі разоў. Бо каму толькі не ўручалі ордэн, названы ў ягоны гонар. Ордэн Скарыны атрымліваў і выканаўца хітоў “Любоў без любві” і “Зайка мая” Філіп Кіркораў. І савецкая ды руская спявачка народных песняў “Конфеткі бараночкі” і “Напілася я пьяна”, а па сумяшчальніцтве чалец “Адзінай Расеі” Надзея Бабкіна. І яшчэ адна спявачка савецкай эстрады, выканаўца песень “Куба – любоў мая” і “Надежда” Аляксандра Пахмутава. І нязменны да 2010 года мэр расійскага горада Масква Юры Лужкоў. І французскі мадэльер П’ер Кардэн. А яшчэ старшыня ўраду Санкт-Пецярбурга да 2003 года Валянціна Матвіенка.

За што ж выдаюць такія ўзнагароды? Згодна адмысловай Пастанове Вярхоўнага Савета РБ ад 1995 года, шанец атрымаць бірульку з выявай першадрукара маюць грамадзяне, якія дасягнулі высокіх вынікаў у галіне нацыянальнага адраджэння, даследавалі глыбока беларускую гісторыю, прапагандавалі беларускую спадчыну, займаліся дабрачыннасцю і іншымі высакароднымі рэчамі. Сёлета ордэн Скарыны атрымалі альпіністы, якія ўзняліся на Эверэст і узнялі там беларускі афіцыйны сцяг. Праўда, беларус праз каранавірус да самой вяршыні не дайшоў. А за яго сцяг узнялі кыргыз і расеец. Але ж мы ужо прызвычаіліся: ордэн беларускага першадрукара часта дастаецца не беларусам. Што ж, у наступны раз чакаем, што бірульку атрымаюць аквалангісты ці парашуцісты.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ