Пра памяць



2 лютага нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі. І што мы бачым у год гістарычнай памяці? Адсутнасць гэтай самай гістарычнай памяці. Дзе школьныя конкурсы на гэтую тэму? Дзе нейкія гарадскія мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Каліноўскага? А між іншым абвяшчалася, што год памяці пройдзе пад знакам захавання гераічнай спадчыны і праўды пра ўсе перыяды жыцця беларускага народа. І вось тут пытанне: чаму ж тады пра 1863 год нічога няма? Чаму ніводны, самы маленечкі дом культуры не правёў мерапрыемства ў памяць Каліноўскага? Ніводная бібліятэка не зладзіла конкурс чытанняў верша “Марыська чарнаброва, галубка мая”. Не знайшлося месца для Кастуся Каліноўскага ў дзяржаўнай ідэалогіі. Такое адчуванне, што ўлады Беларусі дагэтуль баяцца Каліноўскага, які змагаўся за інтарэсы беларусаў. Вось таму і маўчаць пра яго, нібыта і не было ніякага Каліноўскага. Нібыта не было вызвольнага паўстання 1863 года ў Беларусі. Дарэчы, у падручніку для 11 класа па гісторыі Беларусі (2021) XIX – пачатак XXI ст. Кастусю Каліноўскаму прысвечаныя два сказы: “Председателем ЛПК стал Викентий Константин Калиновский” і “В. К. Калиновского за его радикальные взгляды отстранили от руководства.” У год гістарычнай памяці такія згадкі акурат пакінуць гістарычную памяць.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ