Пра стукацтва



Раней пра такое толькі ў кнігах чыталі ці ў фільмах глядзелі. Прычым гістарычных. Ды і фільмы, і кнігі гэтыя былі не для адпачынку, а патрабавалі ад нас нейкіх унутраных сілаў, бо з’яўляліся зусім не камедыямі. І вось гэтая трагічная будучыня наступіла. Дзякуй Богу, пакуль не ў нашай краіне. У Падмаскоўі муж здаў жонку паліцыі. Вось проста так узяў і здаў. Не таму што хуліганіла. А таму, што крытыкавала вайну ва Украіне. А калісьці ж былі, як у прымаўцы, гаспадар і баба – адна рада. І тут і паўгода не прайшло з моманту нападу на Украіну, а ўжо так развілася стукацтва. Муж здаў жонку паліцыі, бо тая крытыкавала вайну ва Украіне. Проста нейкі гістарычны фільм пра 1937-ы год у рэальнасці. Прапагандысты могуць піць шампанскае. Іхняя прапаганда дайшла ва ўсе куточкі мозгу. Прычым муж не толькі здаў жонку, але яшчэ і заявіў, што тая выказвала антырасейскія настроі і настройвала агульнага сына супраць урада Расейскай Федэрацыі. Канешне, па тэлевізары болей жа ведаюць, чым жонка, з якой пражыў пэўны кавалак жыцця. Як жа тэлевізар можа падманваць? Гэта ж не жонка. Лепей бы, што праўда, ён у паліцыю тэлевізар здаў, дзе паказаюць у рэжыме нонстоп прапагандысцкія сюжэты. Карысьці было б болей для ўсёй сям’і.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ