Пра Уфу, куды беларусы не мараць патрапіць



Што вы ведаеце пра Уфу? Уфа – гэта сталіца Башкартастана. І гэта ўсё, што большасць узгадае. Аматары літаратуры прыгадаюць, што дысідэнт Сяргей Даўлатаў нарадзіўся ва Уфе. Ды яшчэ фанаты Земфіры могуць ведаць, што яна ўраджэнка гэтага горада. У любым выпадку Уфа – гэта не той горад, куды мараць патрапіць большасць беларусаў. Вільня, Беласток, Варшава, Кракаў – вось гарады, куды скіроўваліся беларусаў да пандэміі. Вільня, Беласток, Варшава, Кракаў – у гэтыя гарады імкнуцца беларусы, цяпер, калі дазволілі выязджаць з Беларусі. Уфа ў спіс прыярытэтных гарадоў не ўваходзіць. Аднак чаму я ўзгадала пра гэты горад? Ды таму што па беларускім тэлебачанні разважаюць, ці будзе прамое авіязлучэнне паміж Менскам і Уфой. Накірунак Уфы, канешне, вельмі цікавіць беларусаў, якія да пандэміі імкнуліся атрымаць шэнген і паехаць у Польшчу ці Літву. Такое адчуванне, што па ТВ гавораць пра тое, каб адкрыць танныя авіялініі ў Еўропу, а не пра пералёт ва Уфу.

Ды спытайце ў мінакоў на беларускіх вуліцах, ці хочуць яны ва Уфу. У лепшым выпадку падумаюць, што вы звар’яцелі з такімі пытаннямі. Што беларусу рабіць ва Уфе? Паглядзець на галоўную цікавостку горада – помнік савецкага скульптара Сасланбека Тавасіева, прысвечаны герою Башкартастана Салавату Юлаеву? Дык беларусы лепей паглядзяць на каралеўскі палац у Варшаве ці пагуляюць па сталіцы ВКЛ – Вільні. З большым задавальненнем беларусы ўспрынялі б, што можна лятаць у Еўропу. Аднак на беларускім ТВ разважаюць пра тое, ці адновяцца прамыя авіязлучэнні ва Уфу, бо ад гэтага залежыць турыстычны бізнэс. Толькі нешта слабавата ўяўляюцца тысячы беларускіх турыстаў, якія паляцяць ва Уфу.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ