Пра ваенна-патрыятычны клуб замест сквоша



700 некамерцыйных арганізацый ліквідавалі ў Беларусі, пачынаючы з 2020 года. Гэта былі аб’яднанні, якія займаліся самымі рознымі пытаннямі: адукацыяй, гісторыяй, экалогіяй, спортам, урбаністыкай, дабрачыннасцю. Ды нават сквошам і аўтамабілямі. І што мы бачым цяпер? З’явіўся Указ аб развіцці ваенна-патрыятычных клубаў для дзяцей і моладзі на тэрыторыі вайсковых частак унутраных войск МУС, Узброеных Сіл, іншых войск і вайсковых фармаванняў, а таксама месцах дыслакацыі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Сапраўды, навошта той сквош моладзі. Нават слова такое незразумелае: сквош. Цяперашнія чыноўнікі ў Беларусі разважаюць так: спачатку сквош, а потым моладзь на акцыі пратэсту пойдзе. Іншая справа ваенна-патрыятычныя клубы. Як гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе, “дзейнасць клубаў будзе сайдзенічаць грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі, павышэнні іх матывацыі да праходжання вайсковай службы”. Ага, вось паглядзяць дзеці і моладзь на ваеннага камісара Андрэя Крываносава – і адразу ў войска захочуць. Які Брэд Піт, Джордж Клуні ці Роберт Пацісан! Беларускай моладзі прапаноўваюць раўняцца на Андрэя Крываносава. Якія сквошы, рыцары ці ўрбаністыка! Ваенна-патрыятычныя клубы – вось што прапаноўваюць узамен разнастайнай грамадскай актыўнасці, якая была калісьці.

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ