Пра вялізны стол
У Туркменістане завяршыўся Каспійскі саміт, які наведала цудоўная, можна сказаць кампанія прэзідэнтаў. Куды ні паглядзіш – паўсюль адныя дэмакраты, якія з павагай ставяцца да правоў чалавека. А менавіта, прэзідэнт Турменістана Сердар Бердымухамедаў, прэзідэнт Азербайджага Ільхам Аліеў, прэзідэнт Ірана Ібрагім Раісі, прэзідэнт Казахстана Касім-Жамарт Такаеў і прэзідэнтр РФ Уладзімір Пуцін. Проста не Каспійскі саміт, а нейкі парад дыктатараў і аўтарытарных кіраўнікоў. Яны могуць спаборнічаць паміж сабой, у каго найбольш парушаюцца правы чалавека. Туркменістан – тут вам і забарона на фарбаванне валасоў для жанчын, і публічнае праяўленне пачуццяў, калі нават за рукі нельга хадзіць парам. Іран таксама выглядае не лепшым чынам у плане захавання правоў чалавека: тут і забарона на youtube і фэйсбук, і забарона на алкаголь, не кажучы ўжо пра дыскрымінацыю жанчын. У Казахстане нядаўна вельмі жорстка, з удзелам расійскіх і беларускіх вайскоўцаў, разагналі акцыі пратэсту. Расія ўвогуле напала на Украіну. Азербайджан хоць і вылучаецца неяк у гэтай кампаніі, але там таксама маюцца праблемы з захаваннем правоў чалавека.
Аднак запомніўся Каспійскі саміт не парадам аўтарытарных кіраўнікоў і дыктатарў. Запомніўся саміт вялізным сталом, за якім сядзелі ягоныя ўдзельнікі. Прычым настолькі вялізным, што інтэрнэт-карыстальнікі задаліся нават пытаннем, а ці бачаць і чуюць удзельнікі саміта адно аднаго. Ці размаўляюць па тэлефоне. А некаторыя нават пажаратавалі, што ў наступны раз няхай прэзідэнты на Каспійскім саміце сядаюць на футбольным полі на розных трыбунах. А хтосьці паіранізаваў, што з такім жа поспехам удзельнікі саміту маглі б з аднаго берага Каспія на іншы крычаць, а не ехаць на мерпрыемства.