Амерыканскі марш салідарнасці
Сёння раніцай у цэнтры Беластоку цягам гадзіны жахары гораду мелі магчымасьць паглядзець амерыканскія бронетраспарцёры. Калона каля 100 баявых машын ЗША, уключна з вайскоўцамі вяртаецца з манеўраў у краінах Балтыі ў сваю базу ў Нямеччыне, едучы цераз Польшчу і Чэхію.
Паводле задумы камандавання, гэта мае быць не толькі дэманстрацыя сілы, але гатоўнасці ЗША дапамагчы ўсходнеэўрапейскім краінам у выпадку знешняй агрэсіі.
Амерыканскія салдаты на бронетраспарцёрах Stryker належаць да 2 Полку кавалерыі, размешчанай у базе Вільзэк у Баварыі. Цягам трох месяцаў яны праводзілі вучэнні ў Літве, Латвіі і Эстоніі. Там да канца сакавіка праходзяць паралельныя, міжнародныя манеўры з удзелам некалькіх краін НАТО, у прыватнасці Нямеччыны і Канады. Гэтую групу некалькі хсот амэрыканцаў заменіць іншая група вайскоўцаў ЗША.
Як патлумачыў палкоўнік Артур Галаўскі з Генеральнага камандаваньня ўзброеных сіл Польшы, амэрыканцы вырашылі не пасылаць машын і салдат караблямі, але цягам 10-ці дзён праехаць каля 2-х тысяч кіламэтраў цераз тэрыторыю балтыйскіх рэспублік , Польшчы і Чэхіі.
Машыны, падзеленыя на некалькі групаў, каб не перашкаджаць у нармальным дарожным руху, затрымліваюцца ў гарадох, у польскіх казарамах яны адпачываюць, запраўляюцца і едуць далей. Гэты праезд, у тым ліку ўсходняй мяжы Польшчы, мае быць маніфэстацыяй ваеннай сілы ЗША, а таксама прысутнасці ў гэтым рэгіёне і гатоўнасці выканаць саюзніцкія абавязацельствы. “Марш драгунаў” гэта выпрабаванне здольнасці хуткага, наземнага перамяшчэньня тэхнікі ў выпадку ўзброенага канфлікту. На трасе праезду мясцовыя жыхары сустракаюць амэрыканцаў з сімпатыяй і цікаўнасцю. Яны маюць магчымасць не толькі паглядзець, але і дакрануцца да машын ды паразмаўляць з салдатамі. Шкада толькі, што гэта не самая лепшая зброя, кшталту амэрыканскіх танкаў “Абрамс”, якія лічацца самымі лепшымі ў свеце.
Пастаянная прысутнасць сілаў НАТО ў краінах Балтыі, а таксама у Польшчы выкліканая агрэсіўнымі дзееннямі Расеі. Авіяцыя НАТО патрулюе паветраную прастору краін Балтыі. Пастаянна прабываюць там і невялікія групы заходніх вайскоўцаў. Жыхары краін паблізу Расеі баяцца паўтору сітуацыі ва Украіне. Яны ведаюць, што самі няздольныя абараніцца ў выпадку расейскай агрэсіі. Вось таму нават такая сімвалічная прысутнасць сілаў НАТО супакойвае і падбадзёрвае іх. Для усходнеэўрапейскіх саюзнікаў яна зьяўляецца сігналам: “ мы вас не пакінем у бядзе”.
Запэўненне саюзнікаў па НАТО аб дапамозе ў выпадку крызісу гэта добра, але нельга забываць пра Украіну. Гэта там Расея вядзе вайну супраць суседняй краіны ў выніку якой ужо 6 тысяч чалавек загінулі, 15 тысяч параненыя, а мільён асоб былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Учора Кангрэс ЗША ухваліў рэзалюцыі з заклікам неадкладна паставіць Украіне зброі, каб яна магла абараніцца ад ворага, які відавочна рыхтуецца да буйнамаштабнага наступу. За гэта выступае і камандуючы сіламі НАТО у Еўропе генерал Філіп Брыдляв. Выступаючы ў Брусэлі ён заявіў: “Мы бачым, што супраць Украіны скарыстоўваюцца дыпламатычныя, інфармацыйныя, ды эканамічныя інструменты. Мы павінны адказаць на іх. Ці гэта можа прывесці да дэстабілізацыі абстаноўкі? Так. Аднак і наша бяздзейнасць вядзе да эскалацыі канфлікту”,- заявіў амэрыканскі генерал.
Па-мойму, вайсковая дапамога Украіне лепшая, чым пакінуць яе безабароннай. Калі Украіна атрымае сучасную зброю, Расея можа кінуць удвая болей чым цяпер. Аднак ведаючы, што сустрэнецца з моцным супрацівам і панясе вялізныя страты яна можа даць задні ход. Расея традыцыйна не даражыць чалавечым жыццём паводле вядомай пагаворкі “у нас людзей многа”, але сотні ці тысячы загіблых не застануцца без рэакцыі расейскага грамадзтва. Калі Пуціну гэтак залежыць на папулярнасьці і ўладзе, дык ён не захоча страціць іх. Інакш кажучы: трэба не толькі дапамагчы саюзнікам, але і Украіне як ахвяры. Праўда на яе баку.