Асёл супраць быка



Пранезалежніцкія партыі набралі большасьць галасоў на мясцовых выбарах у парламент гішпанскай правінцыі- Каталонія. Прыхільнікі аддзялення ад Мадрыду заяўляюць, што цягам паўтара году Каталонія атрымае поўную незалежнасьць.

Выбары ў мясцовы парламент разглядаліся як рэферэндум у пытанні незалежнасці. Паводле афіцыйных вынікаў, Рух “ Разам на Так” і яго саюзнік “ Кандыдатура Народнага Адзінства” атрымлі 72 месцы з агульнай колькасьці ў 135-ці мясцовым парламенце. З 7,5 мільёнаў жыхароў Каталоніі правам голасу валодаюць больш за 5 мільёнаў чалавек. “Каталонцы прагласавалі за незалежнасць,” – заявіў пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў адзін з лідараў кампаніі “Разам на так” Франчэска Гомс. Па яго словах, абедзьве саюзніцкія партыі будуць імкнуцца, каб цягам бліжэйшых 18-ці месяцаў дамагчыся незалежнасці Каталоніі, хаця цэнтральныя ўлады ў Мадрыдзе спрабуюць заблакаваць абвяшчэнне незалежнасці цераз суд. Прэм’ер Гішпаніі Марыяна Рахой заявіў, што любое рашэнне аб незалежнасьці не будзе мець юрыдычнай сілы і будзе абскарджанае у Канстытуцыйным судзе. Тым не менш натоўп людзей,  рзмахваючы нацыянальнымі чырвона-жоўтымі сцягамі, скандаваў “Не-за-леж-насьць”.

Аб рызыцы аднабаковага абвяшчэння незалежнасьці, яшчэ да галасавання,  перасцярог каталонцаў надзвычай паважаны палітык, былы міністр ад Гішпанскай Сацыялістычнай Партыі – і былы сакратар НАТО – Хаўер Салана. Па яго словах, калі Каталонія заўпарціцца і абвесціць незалежнасць, яна не зможа далей заставацца сябрам Еўразвязу. Апроч таго, гэта будзе супярэчыць гішпанскаму заканадаўству. Яшчэ 5 гадоў таму, усяго кожны пяты жыхар Каталоніі выказваўся за незалежнасць рэгіёну. Аднак пасля некалькіх гадоў эканамічнага крызісу і палітыкі жорсткай ашчаднасці, колькасць прыхільнікаў значна павялічылася. Акрамя таго, у 2010 годзе каталонцы адчулі сябе пакрыўджанымі і зняважанымі, калі Канстытуцыйны суд пазбавіў іх статусу асобнага “народу” і абмежаваў устаноўленыя ў 2006 годзе рамкі аўтаноміі.

Каталонія – самы развіты і заможны рэгіён Гішпаніі. Не буду прыводзіць лічбы, з якімі кожны зацікаўлены лёгка можа азнаёміцца. Каталонцы падкрэсліваюць, што складаючы адну сёмую ўсяго насельніцтва Гішпаніі, ім належыць амаль чвэрць валавага ўнутранага прадукту краіны. Пры гэтым – кажуць каталонцы, Мадрыд іх дыскрымінуе, адмаўляе ў праве на нацыянальную адметнасць і раўнапраў’е мясцовай – аксітанскай мовы. З другога боку, людзі, такія як Хаўер Салана, правільна перасцерагаюць каталонцаў, каб не рабілі дурноты. Абвяшчаючы незалежнасьць яны акажуцца па-за Еўразвязам. Парвуцца ўсе гандлёвыя і эканамічныя сувязі. Правінцыя застанецца ў ізаляцыі і яе непазбежна чакае заняпад.

Неафіцыйным сімвалем Каталоніі з’яўляецца асёл – увасабленне разумнай і спакойнай жывёліны, якая ўпарта імкнецца да сваёй мэты. Гэта поўная процівага сімвалу Гішпаніі – быку. Асёл працавіты, упарты і пасьлядоўны, але даруйце: ён таксама лічыцца сінонімам дурноты. Можа усё ж такі лепш было б каталонцам узважыць усе плюсы і мінусы, адваяваць яшчэ больш аўтаноміі і усё-ткі застацца у складзе Гішпаніі.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ