Чаму менавіта ЗША хочуць судзіць менеджараў ФІФА?
Швейцарскія ўлады арыштавалі больш за дзясятак высокапастаўленых дзеячоў Міжнароднай Федэрацыі Футболу. Яны маюць быць перададзеныя Злучаным Штатам, дзе іх чакае суд за шматгадовую карупцыю, у прыватнасьці, пры надзяленні Расеі і Катару правам правядзення Чэмпіянатаў Свету.
Калі кіраўнікі FIFA сабраліся на штогадовае паседжаньне, швайцарскія паліцыянты у цывільным прыбылі у пяцізоркавы гатэль Baur au Lac у Црыху і затрымалі высокіх функцыянераў Федэрацыі. Як паведаміла амерыканская газэта “ Нью Ёрк Таймс”, 14-ці асобам выстаўлена абвінавачванні ў вымагальніцтве, фінансавых махлярствах і адмыванні “брудных” грошай”. Чаму якраз ЗША хочуць судзіць менеджараў ФІФА? Бо іншыя краіны баяліся іх чапаць. Затое амерыканскае заканадаўства дазваляе судзіць грамадзяніна любой краіны, калі ён мае хоць якую-небудзь датычнасць да ЗША: напрыклад, карыстаецца паслугамі амерыканскага банку ці амерыканскага інтэрнэт-правайдэра.
Менеджары спартовага маркетынгу з ЗША і Паўднёвай Амерыкі абвінавачваюцца у хабараніцтве на суму як мінімум 150 мільёнаў даляраў за медыйныя кантракты, датычныя буйных футбольных турніраў.
Чыноўнікі ФІФА адкажуць на пытанне: колькі грошай яны ўзялі не толькі за рэкламы і права на трансляцыю, але і за права Расеі і Катару правесці у сябе Чэмпінаты свету ў 2018-м і 2022-м гадах. Ужо 3 гады таму у ЗША пачалося следства ў справе подкупу чыноўнікаў ФІФА. Катар нібыта заплаціў кожнаму з іх за падтрымку кандыдатуры гэтай краіны на правядзенне Чэмпіянату Свету. Амерыканскім следчым выдатна дапамог сябра выканаўчага камітэту ФІФА Чарльз Блейзэр, абвінавачаны у нявыплаце падаткаў. Ён пайшоў на супрацоўніцтва з Пракуратурай ЗША і пачаў выяўляць махлярствы ФІФА, у прыватнасці пры арганізацыі Алімпійскіх гульняў у Лондане у 2012 годзе. Абвінавачанні у карупцыі пакуль не закранулі прэзідэнта ФІФА Джозэфа –“Зэпа” Блятэра, але яго пераабранне на 5-ы тэрмін пад пытаннем. Адзіным сур’ёзным канкурэнтам яму з’яўляецца ярданскі прынц Алі эбн аль-Хуссейн.
У аўторак два амерыканскія сенатары Боб Мэнэндэс і Джон Маккэйн заклікалі FIFA высадзіць Блятэра з мяккага крэсла пасля 16 гадоў кіравання. ” Дазваляючы Расеі праводзіць у 2018 годзе Чэмпіянат, FIFA фінансава падтрымае рэжым Пуціна насуперак міжнародным санкцыям». Пра гэта сенатары пісалі Блятэру у красавіку, аднак той праігнараваў ліст. Па словах сенатараў, FIFA павінна пазбавіць Расею права праводзіць Чэмпіянат свету і выконваць асноўную місію арганізацыі ў духу аб’яднаўчых, адукацыйных, культурных і гуманітарных каштоўнасцяў». Сенатары хацелі б замяніць Блятэра чалавекам, які меней пакладзісты у дачыненні да Пуціна.
Сам Блятэр запэўніў, што будзе цесна супрацоўнічаць з амерыканскімі і швейцарскімі следчымі. “ Гэта цяжкі час для футболу, для заўзятараў і для ФІФА. Затрыманне дзеячоў напэўна паўплывае на імідж нашай арганізацыі. Хачу, каб была яснасць: карупцыі ня месца у футболе, а тыя, хто карумпаваны – будзе адхілены ад кіраўніцтва”. Блятэр прызнаў, што падазрэнні ў карупцыі цягнуцца ужо 24 гады. На гэты факт звярнула увагу і Еўрапэйская Федэрацыя Футболу.
Былы старшыня Ангельскага саюзу Футболу лорд Трысман прыраўняў ФІФА да славутай сям’і Карлеоне з „Хроснага бацькі”. Па яго словах, ФІФА паводзіць сябе як “мафійная сям’я са шматгадовымі традыцыямі махлярстваў, хабарніцтва і карупцыі”. Зрэшты, тое самае тычыцца Федэрацыі Хакею і Міжнароднага Алімпійскага Камітэту. Гэта наднацыянальныя, нікому апроч саміх сябе непадкантрольныя, бізнес-структуры, якія паразітуюць на спорце. Памятаю, як на выбарах старшыні Польскага Саюзу Футболу ў залі было некалькі сот дзеячоў футболу. Гэта ж болей, чым футбалістаў першай Лігі. Чым яны займаюцца? Якія у іх заробкі? Што яны ўвогуле робяць і каму яны патрэбныя? Калі б ад мяне залежала, я разагнаў бы гэтую кампанію і стварыў бы нешта цалкам новае, паводле задумы бацькоў сучаснага алімпізму.