Дзень Незалежнасці пад пагрозай страты незалежнасці
Вайсковымі парадамі у Кіеве і Адэсе Украіна адзначыла 23-ю гадавіну абвяшэння Незалежнасці. Прэзідэнт Пётр Парашэнка заявіў, што захаванне незалежнасці можа захаваць толькі моцная ўкраінская армія і паведаміў пра план яе мадэрнізацыі і даўзбраення.
Сёння -Дзень незалежнасці Беларусі. У гэты дзень 1991 года на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савету Беларусі Дэкларацыі аб сувэрэнітэце Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закону. Магчыма варта было б пагаварыць пра гэта, аднак сітуацыя ва Украіне значна больш трывожная і таму спыніўся на яе Дні Незалежнасці. Найвялікшы вайсковы парад адбыўся у Цэнтры Кіеве на яго галоўнай вуліцы – Хрэшчатыку і Майдане. Раней Парашэнка паведаміў, што на даўзбраенне арміі краіна выдаткуе 3 мільярды даляраў. “Ясна, што у бліжэйшы час Украіна будзе мець дачыненне з ваеннай пагрозай. Мы павінны навучыцца з гэтым жыць, быць заўсёды гатовымі абараняць незалежнасць сваёй краіны,”- сказаў Парашэнка. Ён паспеў даехаць яшчэ і ў Адэсу, дзе адбыся марскі парад украінскага флоту.
Прамова Парашэнкі сведчыць пра тое, што ён не надта верыць у поспех перамоваў у Менску. У аўторак ён сустрэнецца з лідарамі тройкі, якая ўваходзіць у склад Мытнага Саюзу, а таксама з прадстаўнікамі Еўразвязу.
Чакаецца, што галоўнымі і самымі вырашальнымі будуць перамовы Парашэнкі з Пуцінам. Пакуль аднак ціск з боку Расеі на Украіну не змяншаецца. Сітуацыю не зьмяніў таксама суботні візіт у Кіеў канцлера ФРГ-АнгеліыМеркель. Праўда, яна падтрымала інтэгральнасць і незалежнасць Украіны. Гэтым самым яна дыстанцыявалася ад ранейшай заявы міністра гаспадаркі Нямеччыны Сыгмара Габрыеля, які выступіў за федэралізацыю Украіны. Такія патрабаванні даўжэйшы час выстаўляе Расея, якая хоча, каб Украіна была падзеленыя на самастойныя часткі, якія маглі б праводзіць нават сваю замежную палітыку. Меркель абяцала яшчэ Парашэнку паўмільярда еўра дапамогі на адбудову Данбасу. Аднак канцлер ФРГ лічыць, што нельга ускладаць празмерныя спадзяванні на менскія перамовы. «Калі хочам знайсці разьвязку канфлікту, дык трэба размаўляць,»-сказала Меркель. Яны лічыць, што ваенным шляхам немагчыма развязаць гэты крызіс. Пры гэтым яна дадала, што «мы не зацікаўленыя у тым, каб шкодзіць Расеі. Хочам падтрымліваць з ёю добрыя, гандлёвыя адносіны. Таксама высокі прадстаўнік Еўразвязу у пытанях знешняй палітыкі і бяспекі Кэтрын Эштан таксама лічыць, што «сустрэча ў Менску дае пэўны шанец на поспех і гэта — магчымасць, якую нельга ўпусьціць». Па яе словах, « Ўкраіне неабходна выбудоўваць добрыя адносіны як з краінамі Еўрапейскага звязу, так і з Расеяй».
Затое ўкраінскі прэзідэнт бачыць вырашэнне праблемы на Усходзе Украіны інакш. Па яго словах, для спынення канфлікту хопіць прыбраць з Данбасу расейскіх наёмнікаў і не бузе ніякай вайны. Зрэшты – дадаў ён – жахары Луганскай і Данецкай абласцей у сваёй большасьці не падтрымліваюць узброеных наёмнікаў, якія прыбылі да іх і якія прынеслі вайну.
Тым часам у сам Дзень Незалежнасці Украіны у прыгарадах Луганска і Данецка чуваць было артылерыйскія выстралы. Сепаратысты правялі свой гнюсны, прыніжальны парад, праганяючы па цэнтры Данецка групу людзей, якіх яны назвалі украінскімі ваеннапалоннымі. Людзі усяляк іх абражалі і былі гатовы зьбіваць. Па словах Парашэнкі, калі вось гэтыя людзі спыняць вайну, тады можна будзе ажыццяўляць мірны план. Ён прадугледжвае і дэцэнтралізацыю, і амністыю, і аднаўленне пашкоджанай інфраструктуры і пэўныя сацыяльныя гарантыі для жыхароў усходніх рэгіёнаў Украіны.
У цэлым, з нагоды Дня Незалежнасьці Украіна атрымала ад еўрапэйскіх лідараў пэўныя запэўніванні ў салідарнасці і падтрымцы, аднак за словамі не пайшлі ніякія канкрэтныя дзеенні. Можна нават сказаць, што Украіна пакінутая сама сабе, і яна сама будзе вымушана справіцца з сітуацыяй ва ўсходніх рэгіёнах. Калі у Менску Пуцін паўторыць, што Расея не ўдзельнічае ў гэтым канфлікце, але надалей будзе пастаўляць зброю і баевікоў, то заканчэння канфлікту не прыходзіцца чакаць.