„Газавы вузел”



У выпадку ваеннага ўварвання Расеі ў Данбас, Украіна гатова заблакаваць транзіт расейскага газа ў Заходнюю Еўропу. Кіеў таксама рыхтуе іншыя санкцыі, якія ўдараць па Расеі значна мацней, чым крокі прадпрынятыя Еўразвязам.

“У нас няма выбару. Мы вымушаныя абараняцца”, – заявіў прэм’ер Арсеній Яцанюк. Украінскі парламент упаўнаважыў Раду нацыянальнай бяспекі абвясціць Расеі сапраўдную гандлёвую вайну ў выпадку яе агрэсіі ў Данбасе. Для Расеі гэта быў бы магутны ўдар, бо палова газу, які набывае ў Расеі Еўразвяз, праходзіць праз0 Украіну. Знайсці альтэрнатыўны шлях паставак – немагчыма. Больш за тое, Вярхоўная Рада хоча забараніць палёты расейскіх пасажырскіх самалётаў над сваёй тэрыторыяй і замарозіць актывы больш 170 бізнесоўцаў і 65 прадпрыемстваў звязаных з Крамлём. “Увядзенне гэтых санкцый вельмі праўдападобнае і своечасовае. Вось пачынаецца штурм акружанага Данецка і малаверагодна, што Пуцін будзе спакойна на гэта глядзець”, – заявіў былы віцэ-прэм’ер ва ўрадзе Юліі Цімашэнкі – Алег Рыбачук. Заходнія лідары, у тым прэзідэнт ЗША і канцлер ФРГ мяркуюць, што пад выглядам міратворчай місіі Расея пачне ваенную аперацыю ў Данбасе. Данецк, у якім абараняюцца некалькі тысяч сепаратыстаў, можа быць хутка вызвалены, што для Пуціна было б прапагандысцкай паразай. Вядома, калі б Расея пачала ваенную аперацыю, а Украіна спыніла транзіт расейскага газа, дык гэта непасрэдна адчулі б краіны Еўразвяза. Найбольш пацярпелі б Аўстрыя, Балгарыя, Славакія і Чэхія, якім цяжка было б знайсці альтэрнатыўныя крыніцы паставак. У меншай ступені гэта ўдарыла б па Польшчы, бо яна магла б скарыстаць газ, які паступае праз Беларусь і Паўночным патокам у Нямеччыну. Украінскія ўлады запэўніваюць, што без узгаднення з Бруселем яны не перакрыюць пастаўкі расейскага газа. Спыненне транзіту газу як адказ на расейскую агрэсію прымусіла б Еўропу паставіцца яшчэ больш негатыўна да дзеянняў Расеі. Небяспека эмбарга магла б схіліць некаторыя еўрапейскія краіны павялічыць рэверсныя пастаўкі газу Украіне. З прыпыненнем паставак газу, яго запас хутка вычарпаецца. Цягам некалькіх тыдняў жыхары Кіева не мелі б цёплай вады. Такая сітуацыя паскорыла б высілкі Еўразвяза накіраваныя на энергетычную незалежнасць Еўразвяза ад расейскіх паставак. “Да канца года мы павінны прадпрыняць крокі, якія ўсвядомяць расейцам, што іх гегемонія на газавым рынку – не вечная”, – заявіў еўракамісар па справах гандлю Карэль-дэ Гухт.

Зараз ключавым пыннем не з’яўляюцца ўкраіснкія санкцыі супраць Расеі, якія будуць балючымі для самой Украіны. Ацэньваецца, што ў выніку санкцый Кіеў страціць 7 мільярдаў даляраў. Галоўнае тое, як Расея адрэагуе на блізкую паразу данецкіх сепаратыстаў. Ці пад выглядам гуманітарнай дапамогі цывільнаму насельніцтву яна не прыйдзе баевікам на дапамогу. Хаця перад такім сцэнарыем Маскву перасцерагаюць заходнія лідары, аднак у яе няма іншага выйсця, як падтрымаць збунтаваныя вобласці на Усходзе Украіны, інакш гэта будзе параза ўсяго пуцінскага праекта.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ