Грэкаў чакаюць нялёгкія часы
У Грэцыі адбыўся надзвычай важны для будучыні краіны і усяго Еўразвязу рэфэрэндум. Грэкі галасавалі “за” альбо “супраць” праграмы далейшай фінансавай дапамогі краіне, у замен за балючыя рэформы і палітыку зацягвання паясоў. Згодна вынікам галасавання „не” сказалі 61,31% грэкаў
З ідэяй рэфэрэндуму выступіў прэм’ер Алексіс Цыпрас, калі ягго перамовы з замежнымі крэдыторамі зайшлі у тупік. Прэм’ер настойліва падахочваў грэкаў галасаваць на “не”, супраць пагаднення з крэдыторамі, бо на яго думку, тыя выстаўляюць Грэцыі прыніжальныя, жорсткія патрабаванні. Міністр фінансаў краіны Яніс Варуфакіс увогуле абвінаваціў крэдытораў Грэцыі ў «тэрарызме».
Папаулісцкі прэм’ер упэўнены, што калі грэкі скажуць замежным банкірам моцнае
“не”, ён атрымае ў рукі моцны аргумент і крэдыторы зьмякчаць свае умовы на будучых перамовах. Цыпрас увогуле не ўлічвае магчымасці выхаду краіны з зоны эўра. Аднак многія эканамісты лічаць, што ён можа пралічыцца. Выхад з зоны эўра краіны-банкрута вельмі магчымы, і нават вяртанне да драхмы не здыме з Грэцыі яе пазык.
Да 1-га ліпеня Афіны не выплацілі МВФ-у 1,5 мільярда эўра, але і не атрымалі больш як 7 мільярдаў эўра апошняй траншы дапамогі. Да 10 ліпеня Грэцыя павінна выплаціць 2 мільярды па дзяржаўных векселях-аблігацыях. Да 13-га ліпеня МВФ-у трэба выплаціць амаль паўмільярда, а да 20 ліпеня Еўрапейскаму Банку больш як 3,5 мільярдаў эўра.
Адкуль іх узяць не дамовіўшыся з крэдыторамі, калі краіна ня мела нават паўтары мільярда? З 2010 году Грэцыя атрымала ад Еўракамісіі, Еўрапейскага Банку і Міжнароднага Валютнага Фонду агулам 240 мільярдаў даляраў. Праўда, выплата запазычанасьці прымусіла Грэцыю да палітыкі ашчаднасці, што выклікае супраціў з боку грамадзян. Людзі адчуваюць, што ўзровень іх жыцця знізіўся на траціну. Іх гнеў і абурэнне можна зразумець. Цягам мінулага тыдня банкі абмежавалі выплаты з рахункаў да 60 эўра ў дзень. Пашыраюцца плёткі пра тое, што банкі адбяруць у грамадзян трэцюю частку іхных укладаў. Грэкі напужаныя, блізкія панікі. Злосць на банкіраў–скурадзёраў чаргуецца з пачуццём бяздапаможнасці. З прычыны забарону трансфэру грошай за мяжу пачынае не хапаць імпартных лекаў, а гэта толькі пачатак праблемаў.
Вось таму, многія рэалісты, якія галасавалі на “так” заклікалі да цвярозай ацэнкі сітуацыі. Маўляў, крыўдзіцца на увесь сьвет і адвяртацца спіною-несур’ёзна. Уся апазіцыя галасавала на “так” для новага, нават цяжэйшага раўнду перамоваў і на “ так” для Грэцыі ў еўрапэйскіх структурах. Многія грэкі разумеюць, што ў краіны няма іншага выйсця, як дамаўляцца з крэдыторамі і шукаць кампрамісу. Вось сёння, у панядзелак, грэцкія банкі губляюць плацежаздольнасьць. Іх далейшы лёс залежыць ад Еўрапейскага Цэньтральнага Банку, якія цягам пару месяцаў падтрымлівае грэцкі банкаўскі сэктар.
Грэцкі рэфэрэндум незалежна ад яго выніку нічога не змяняе. Ён увогуле быў непатрэбны, нават не таму, што ў сваіх адказах на гэтак пастаўленыя пытанні грамадзтва падзялілася прыблізна па палове. Увогуле не мае сэнсу пытаць людзей, ці яны хочуць яшчэ больш эканоміць. Ясна, што не хочуць, аднак які б урад не браў крэдыты, былі яны праедзеныя ці змарнаваныя, вяртаць пазыкі трэба.
Папулісцкі прэм’ер і яго бястурботны, некампэтэнтны міністр фінансаў павінны адказаць грамадству на пытаньне: а як яны уяўляюць выйсце з крызіснай сітуацыі? Яны нічога канструктыўнага не прапануюць. За свой папулізм яны хутка страцяць свае пасады, краіне хутчэй за ўсё дапамогуць еўрапэйскія структуры, але грэкаў у любым выпадку чакаюць нялёгкія часы.