«Калі маеце што сказаць – кажыце»
Злучаныя Штаты ствараюць балтыйскі праект па барацьбе з расейскай прапагандай. Таксама некаторыя краіны Еўразвязу хочуць стварыць расейскмоўныя СМІ, якія маглі б стаць альтэрнатыўнымі крыніцамі інфармацыі ў адказ на расейскую прапаганду.
Дзеенне праекту пашыраецца на ўсе тры прыбылтыйскія рэспублікі, а яго каардынатарам будзе пасольства Злучаных Штатаў у Літве. ЗША выдзяляць расейскамоўным журналістам грант у памеры 500 тысяч даляраў на супрацьдзеенне расейскай прапагандзе ў Прыбылтыцы. Афіцыйная назва праекту hvylya.net . Інфармацыя пра гэтую ініцыятыву не сакрэтная: яна змешчаная на афіцыйным сайце амбасады ў Вільні. Праект пад назвай «Абвучэнне па расследвальнай журналістыцы з мэтай супрацьдзеення расейскай камунікацыі ў краінах Балтыі» разлічаны да лістапада 2016 году. Праект павінен дапамагчы стварыць сістэму сувязяў паміж выпускнікамі праекту з трох балтыйскіх рэспублік і амерыканскімі настаўнікамі, экспертамі і кантактамі з мэтай пашырэння аўдыторыі і кола крыніц».
У міжчасе Галандыя і Польшча шукаюць крыніц фінансавання расейскамоўных СМІ, але, як яны кажуць, без прапаганды. У якасьці мэты праекту названае забеспячэнне доступу расейскамоўных жыхароў Усходняй Еўропы да незалежнай інфармацыі. У сакавіку сёлета паведамлялася, што лідары краін Еўразвязу вырашылі каардынаваць барацьбу з расейскай прапагандай. Між тым аглядальнік агецтва Bloomberg лічыць, што расейская прапаганда па-за межамі краіны пацярпела паразу. Пасля аналізу настрояў сярод грамадстваў, эксперты прыйшлі да высновы, што амаль ва ўсіх краінах свету большасць грамадзян дрэнна ставяцца да Расеі. Пры гэтым жыхары Еўропы не любяць Расею больш за амерыканцаў. Акрамя таго, у Масквы вельмі мала сяброў на Блізкім Усходзе і ў Паўдзённай Амэрыцы. Адносна паняцця: большасць-меншасць я не надта радаваўся б. Усе апытанні маюць адзін істотны мінус. Не аглядаючыся на іхныя думкі, улада прымае хуткія і простыя рашэнні. Толькі пасля фактаў прапагандысцкая машіна працуе на іх апраўданне.
Адносна адмоўнага стаўлення да Расеі з боку насельніцтва асобных краін свету, дык іхнае стаўленне можна зразумець. Шэраговым немцам ці французам не трэба тлумачыць, што не Украіна адарвала ў Расеі кавалак яе тэрыторыі кшталту Альзацыі ці Латарынгіі і не яна ініцыявала ўзброены бунт у частцы Расеі. Адбылося дакладна наадварот. Смешна называць «народнымі апалчэнцамі» баевікоў, у якіх найношая зброя. Гэты факт для ўсіх відавочны. Рабочы з Данецка не сядзе за стырном найноўшага танку, ні за баратэяй супрацьпаветраных ракет. Гэта зразумее нават звычайны рабацяга, а ўсё звыш гэтага – усяго толькі ацэнка ці каментар.
Затое вартыя жалю ўсе гаворкі пра супрацьдзеенне расейскай прапагандзе. Тая працуе напоўніцу ўжо працяглы час. Масква не шкадуе грошай ні на СМІ, ні на хабары асобных палітыкам у Еўропе. Яна слушна лічыць, што мець сваё лоббі ў заходніх урадах вартае любых грошай. Толькі ЗША і Еўропа ўсё яшэ плануюць, думаюць, абмяркоўваюць, шукаюць фінансавання. Але ж ідзе вайна, пакуль інфармацыйная, а на вайне не дыскутуюць пра загады камандзіра. Іх трэба хутка прымаць і хутка выконваць. У дэмакратычных краінах свету ўсё яшчэ існуе перакананне, што ва ўмовах плюралізму медыяў, асабліва ў эпоху інтэрнэту, прапаганда бясплённая. Маўляў, бясстароння праўда і голы факт самі сябе абароняць, паколькі людзі ўмеюць думаць і аналізаваць. Ім трэба прапанаваць розныя пункты погляду, альтэрнатыўную інфармацыю, каб яны мелі магчымасць выбару. Няпраўда. Спытайцеся ў псіхолагаў і сацыёлагаў, як дзейнічае прапаганда. Дарослыя людзі ў сваёй масе паводзяць сябе і даюць сабою маніпуляваць бы 5-гадовыя дзеці. Чаму да гэтага дадумаліся ў Маскве, толькі ніяк не могуць гэтага зразумець у Бруселі і Вашынгтоне? Вос пытанне.