Навагоднія звароты прэзідэнтаў
У першы працоўны дзень новага 2015-га году беларускія і замежныя мэдыі шырока каментуюць навагоднія пасланні сваіх кіраўнікоў. Для беларусаў асаблівую цікаўнасць уяўляе параўнанне прамоваў свайго кіраўніка з выстуепленнямі прэзідэнтаў Расеі і Украіны.
Кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расеі: Лукашэнка, Парашэнка і Пуцін павіншавалі сваіх грамадзянаў з Новым годам. У сваіх выступах яны шмат гаварылі пра эканоміку, пра планы на наступны год, аднак усе тры навагоднія пасланні здамінавалі пытанні вайны і міру.
Што тычыцца эканамічна-бытавых праблем, дык у Новым Годзе беларусаў чакае шэраг зменаў. Гэта найперш факт, што з 1-га студзеня уступае ў сілу Дамова аб Еўразійскім эканамічным Саюзе. Напрыканцы мінулагаа году выявілася спаборніцтва паміж краінамі сябрамі, пры чым метады ужываныя Расея Лукашэнка назваў “бандыцкімі”. З пачаткам Новага году пачне дзейнічаць дэкрэт аб пашырэнні правоў і ўзмацненне адказнасці кіраўнікоў прадпрыемстваў, што было ахрышчана “ прыгонным правам”.
Падаходны падатак будзе падвышаны з 12 на 13%. Павялічваецца да 15 гадоў мінімальны стаж працы, каб атрымаць пэнсію. Да 180 тысяч рублёў павялічваецца базавая вялічыня, таму можна чакаць, што заўважна вырастуць штрафы. Інтэрнэт сайты і блогі прыраўноўваюцца да друкаваным СМІ і ўлады будуць абмяжоўваць доступ да сайтаў, якія на працягу году атрымалі два папярэджаньні за распаўсюд процізаконнай інфармацыі.
З Новага Году ўступае ў сілу новы антынаркатычны закон і ўзрасце пабор за доступ аўтасродкаў да дарожнага руху. З абарачэння выйдуць таксама банкноты наміналам у 50 рублёў.
Усё вышэй пералічанае – важныя для грамадзян змены. Аднак у навагоднім выступленні Аляксандар Лукашэнка гаварыў найперш пра важнасьць міру. Маючы на ўвазе Украіну Лукашэнка заявіў: «Мы на свае вочы пераканаліся, да чаго вядуць ўнутраныя звады, нянавісць і нецярпімасць. Ад яркіх і кідкіх лозунгаў, якія сеюць варожасць, адзін крок да расколу грамадства. Ад расколу грамадства адзін крок да ўсеагульнай нянавісці і адзін крок да вайны…. Мы, беларусы, жадаем міру ўсім нашым сябрам і суседзям. Мы робім і будзем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб зберагчы яго і абараніць», – заявіў Лукашэнка.
У сваю чаргу для расейскага прэзідэнта вайна паміж суседзямі не мае значэння. Самым важным дасягненнем краіны ў мінулым годзе для яго было далучэнне Крыму. «Любоў да Радзімы – адно з самых высокіх пачуццяў. Яно ў поўнай меры выявілася ў брацкай падтрымцы Севастопаля і Крыму, калі яны вырашылі вярнуцца ў родны дом», – сказаў Пуцін. Ён прызнаў, што у 2015 годзе «нам разам трэба будзе вырашыць нямала задач, і год будзе такі, які мы самі яго зробім, наколькі эфэктыўна, творча, вынікова будзе працаваць кожны з нас», – заявіў ён. Пуцін не заікнуўся ні адным словам пра тое, што праблемы краіны з’яўляюцца наступствам яго агрэсіўнай палітыкі.
Затое пуцінскую любоў да Радзімы, якая выявілася у анэксіі Крыму і дэстабілізацыі Данбасу цалкам інакш назваў прэзідэнт Украіны. «Год, які мінае, быў самым цяжкім за апошнія сем дзесяцігоддзяў, з 45-га году. Люты вораг зрабіў замах на нашыя жыцці, тэрыторыю, свабоду, незалежнасць. Ды ўся краіна – ад малога да вялікага – устала на абарону Радзімы. Гэтую Айчынную вайну мы абавязкова выйграем, таму што яна для нас – справядлівая. На нашым баку – праўда! З намі Бог», – заявіў Парашэнка.
Чарговы раз аказалася, што тое самае можна назваць цалкам па-іншаму. «Гістарычная справядлівасьць» для адных можа быць «актам агрэсіі» для іншых. Зрэшты пазіцыю Украіны падзяліла і канцлер ФРГ Ангэла Мэркэль. Яна заявіла, што «Еўропа не можа пагадзіцца і не пагодзіцца з так званым правам моцнага парушаць міжнароднае права»,
У любым выпадку Новы Год будзе складаны шмат у чым і для Украіны, і для Расеі, і для Беларусі.