Не важна дзе – важна, пра што гаворыцца
Магчыма ўжо сёння ў Менску адбудзецца сустрэча трохбаковай кантактнай групы для абмеркавання мірнага урэгулявання ва Украіне. Прэзідэнт Украіны Парашэнка заклікаў свайго беларускага калегу-Лукашэнку паспрыяць правядзенню гэтай сустрэчы, а беларускі кіраўнік пагадзіўся, каб Беларусь стала пляцоўкай для мірных перамоваў.
У сустрэчы, калі б яна не адбылася, маюць прыняць удзел тры бакі: былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расеі ва Украіне Міхаіл Зурабаў і прадстаўнік Арганізацыі Бяспекі і Супрацоўніцтва ў Еўропе. Што тычыцца месца правядзення сустрэчы, дык яно выклікала шмат нездаровых эмоцыяў і яўнай крытыкі. Маўляў, чаму Беларусь? Адкуль такі гонар для Беларусі? Тымчасам афіцыйныя асобы ў Беларусі адкрыта прызналі, што Беларусь не збіраецца быць пасярэднікам, а ўсяго толькі пляцоўкай для перамоваў. Аб гэтым у прыватнасці заявіў намеснік міністра замежных справаў Беларусі- Валянцін Рыбакоў. “Прэзідэнт Беларусі не раз гаварыў, што Беларусь у ніякім разе не імкнецца стаць якім-небудзь пасярэднікам ва урэгуляванніі крызіснай сітуацыі, але будзе рабіць усё магчымае для таго, каб сітуацыя там нармалізавалася, як мага хутчэй”,- заявіў Рыбакоў.
Па словах палітоляга Юрыя Чавусава, функцыі пасярэдніка Беларусі ніхто не прапанаваў, бо сама Беларусь знаходзіцца ў частковай, міжнароднай ізаляцыі. Яна толькі аказвае добрую паслугу прапануючы ў сябе месца сустрэчы. Усё-ж, калі перамовы датычныя замірэння, каб даць магчымасць расследваць прачыны катастрофы малайзійскага самалёту закончацца поспехам, для Беларусі такая, нават тэхнічная дапамога будзе выгаднай – лічыць Чавусаў. У сваю чаргу іншы палітоляг Раман Якаўлеўскі нагадвае, што «сустрэча кантактнай групы – гэта не мірныя перамовы, хаця ў Менску кажуць пра удзел усіх, зацікаўленых бакоў….Ці будуць там сэпаратысты, ці не – пакуль незразумела, хаця, на мой погляд, павінны быць. На гэтым настойвае, у прыватнасці, Масква. Але супраць гэтага-Кіеў, які кажа, што з бандытамі і тэрарыстамі нельга весці перамовы. Вось у гэтым інтрыга”- лічыць Раман Якаўлеўскі. Затое апазіцыйны, расейскі палітык, сустаршыня «Рэспубліканскай партыі Расеі – Партыі Народнай Свабоды» Барыс Нямцоў лічыць, што “дзе б перамовы не адбываліся, калі яны могуць прывесці да міру, дык ён такія перамовы вітае і расцэньвае станоўча”.
Эмоцыі выкліканыя абраннем Беларусі ў якасьці месца перамоваў падаюцца празмернымі. Тут не расходзіцца пра незаслужанае ўзнагароджванне Лукашэнкі. Ён пэўнага прызнання варты, бо бяскрытычна не стае на баку Масквы. Ён не падтрымаў сэпаратызму на Усходзе Украіны, а далучэнне Крыму да Расеі проста назваў фактам. Лукашэнка дастаткова ўзважана ацэньвае падзеі ва Украіне. Ён шчыра хоча мірнага ўрэгуляваньня, бо хоча спакойна гандляваць з Украінай. Хай нехта назаве лепшае, самае блізкае і нейтральнае месца для перамоваў. Важнейшым тут падаецца іншае. Ніякія перамовы не дадуць выніку, калі незважаючы на міжнародныя санкцыі Расея будзе далей пастаўляць у Данбас баевікоў і зброю. Калі яна не перастане гэтага рабіць і далей будзе заявіць, што яна не з’яўляецца бокам у канфлікце, тады складваецца патавая сітуацыя. Застаўшыся фармальна сам насам з адным бокам канфлікту-баевікамі, Кіеў мае поўнае права заявіць, што з бандытамі і тэрарыстамі не будзе размаўляць, а будзе іх знішчаць. Тады не будзе ніякіх перамоваў і будзе працягвацца кровапраліццё. У яго працягу зацікаўленая Расея, бо яе мэты не змяніліся нават пасля увядзення супраць яе эканамічных санкцыяў. Адсюль усе гаворкі пра пасярэдніцкую ролю Беларусі моцна перабольшаныя. Некаторыя бонусы былі б у выпадку поспеху сапраўдных, мірных перамоваў. Аднак на дадзеным этапе яшчэ не вядома, хто і аб чым будзе размаўляць.