Нямецкі метамарфоз
Паводле нямецкай прэсы, у ФРГ ствараецца новы, правы рух пад назвай «Альтэрнатыва для Нямеччыны». Яго ўдзельнікі і прыхільнікі называюць палітыкаў здраднікамі народу, парламент — базарам гандлярак, газеты рабалепнымі мэдыямі і моцным голасам перасцерагаюць ад небяспекай з боку ўцекачоў.
Віцэ-прэм’ер і міністр фінансаў Чэхіі-Андрэй Бабіш заявіў, што канцлер ФРГ, Ангела Меркель, усведамляе сваю памылку. Расходзіцца пра тое, што гэта яна выразна і гучна запрасіла імігрантаў у Еўропу. «Спадарыня канцлер паступова зьмяняе сваю пазіцыю, але робіць гэта вельмі марудна, бо не хоча прызнаць сваю памылку. Я ўпэўнены, што яна памылілася», — заявіў Бабіш. Па ягоных словах, мільёны ўцекачоў жылі ў Турцыі, Ліване і Іарданіі чакаючы, калі скончыцца вайна, каб вярнуцца ў свае дамы. І раптам яны атрымалі запрашэнне ў Еўропу. Гэта было абсалютна непрадуманае рашэнне. Але-ж, на думку чэшскага віцэ-прэм’ера, нямецкая канцлер не можа вырашаць за іншыя краіны Еўразьвязу, якую ім праводзіць іміграцыйную палітыку, каго ім прымаць і паводле якіх крытэрыяў.
Заява чэшскага палітыка адпавядае настроям у нямецкім грамадстве. Усё больш звычайных, шараговых грамадзянаў адкрыта выступаюць супраць дзяржаўных установаў, палітыкаў і медыяў. Паводле апытання праведзенага інстытутам TNS па замове часопіса «Spiegel» 84 % апытаных немцаў заявілі, што вялікая колькасць імігрантаў «надоўга зменіць характар краіны». 54 % прызналі, што баяцца росту пагрозы тэрактаў, а 51% лічаць, што ўзрасце ўзровень злачыннасці. 43% немцаў заявілі, што яны баяцца росту беспрацоў’я.
Да пачатку снежня мінулага году Міністэрства ўнутраных спраў зарэгістравала больш за 800 нападаў на прытулкі для ўцекачоў. Колькасць падпалаў дамоў для імігрантаў павялічылася ў 11 разоў у параўнанні з 2014-м годам. Мільён уцекачоў, якія летась прыбылі ў ФРГ сталі вадой на млын новага правага руху. Што цікава, гэта не брытагаловыя радыкалы і хуліганы, але салідныя, законапаслухмяныя, звычайныя грамадзяне, мяшчане якія называюць сябе людзьмі «заклапочнаымі» сітуацыяй. Яны былі супраць рэформаў, датычных рынку працы, ратавання зоны еўра і шмат яшчэ чаго, але хваля агрэсіўных нібыта «уцекачоў» раз’юшыла самых спакойных немцаў. «Гэта мы зьяўляемся немцамі,» — заяўляюць сябры новага, правага руху «Альтэрнатыва для Нямеччыны». Яны ўжо карыстаюцца 10-працэнтнай падтрымкай у грамадстве. Вось для прыкладу звычайны жыхар саксонскага горада Пляуэн бярэ мікрафон і прамаўляе да натоўпу. «Я не супраць замежнікаў, хай толькі яны не пасяляюцца ў нашым горадзе. Я не хачу, каб Пляуэн ператварыўся ў берлінскі квартал Кройцбэрг, дзе ўсюды на вуліцах жанчыны ў ісламскіх строях. Я супраць таго, каб прышэльцам лізаць задніцу. Іх трэба выгнаць з Нямеччыны,» — кажа Гільмар Брадэман пад гучныя апладысменты натоўпу мяшчан.
Гэта ўжо не той маргінальны рух «Пэгіда», які выступае супраць ісламізацыі Еўропы. Гэта нармальныя, спакойныя грамадзяне ў якіх адбылася карэнная змена. Сваю краіну яны называюць «гаўнячай дзяржавай», Ангелу Мэркель «здрадніцай народу». Прафесар Ротфус нагадвае, што «у арабскіх краінах ісламісты амаль цалкам знішчылі хрысціян і гэта можа адбыцца ў нас». У Кёльне, дзе ў навагоднюю ноч тыя нібыта ўцекачы паказалі сваё варварства, спакойны, несудзмы жыхар горада ўдараў нажом намесніцу мэра горада, Гэнрьет Рэкэр. «Я быў вымушаны гэта зрабіць, бо яна не бачыць, што імігранты адбіраюць у нас працу» —заявіў нападнік, які атрымаў тысячы слоў сімпатыі і падтрымкі.
Міністр унутраных справаў ФРГ, Томас дэ Мезьер, называе антыімігранцкія інцыдэнты «ганьбай для краіны». Аднак ягоная пазіцыя, як і пазіцыя Ангелі Мэркель з’яўляюцца ганьбай для здаровага сэнсу. Яны хутка страцяць уладу, паколькі вырашылі быць добрымі за кошт грамадзянаў, не пытаючы іх, не раячыся. Наіўнасць у звычайнага чалавека з’яўляецца прыкметай дурноты, але ў выпадку палітыкаў яна можа быць злачыннай.