Перамовы, прысвечаныя ўкраінскаму крызісу
У нядзелю позна ўвечары ў Берліне завяршыліся пяцігадзінныя перамовы міністраў замежных спраў Украіны, Расеі, Нямеччыны прысвечаныя ўкраінскаму крызісу. Насуперак некаторым заявам пра “некаторы прагрэс” хутчэй за ўсё яны не далі ніякага, істотнага выніку.
Украіну прадстаўляў на перамовах Павал Клімкін, Расею Сяргей Лаўроў, Францыю Ларан Фабюс і Нямеччыну – Франк-Вальтэр Штайнмайэр. У такім складзе яны сустракаліся ўжо двойчы і раней: пасля святкавання гадавіны высадкі ў Нармандыі і затым 2 ліпеня ў Бэрліне. Мэту сустрэчы нямецкі міністр акрэсліў наступным чынам: «Нашай мэтай застаецца дамагчыся спынення агню ва Украіне і прадухіліць далейшае кровапраліцце», – падкрэсліў кіраўнік германскага МЗС. Нямецкі міністр ставіць націск на распрацоўку дарожнай мапы доўгатэрміновага спынення агню і метадаў эфэктыўнага кантролю ўкраінска-расейскай мяжы. Тады можна будзе пачаць пастаўляць насельніцтву гуманітарную дапамогу. Аднак Штайнмайэр не прапануе разбраення сэпаратыстаў, што непрымальнае для ўкраінскага боку. Хаця ў тэлефоннай размове з Пуцінам канцлер Ангэля Мэркэль заклікала Расею перастаць падтрымліваць баевікоў, зброя і людзі плывуць ва Украіну шырокім патокам. У такой сітуацыі, калі баевікі збілі чароговы ўкраінскі знішчальнік МІГ-29 міністр замежных справаў Украіны заклікаў Еўразвяз аказаць Украіне вайсковую дапамогу. Ён адзначыў, што існуе сур’ёзная пагроза поўнамаштабнага ўварвання з боку Расеі: украінскія войскі бесперапынна абстрэльваюць з тэрыторыі суседняй дзяржавы, не спыняецца і падтрымка сепаратыстаў, праз кантрольльна-прапускня пункты, ідзе пастаянны паток баевікоў, зброі і тэхнікі – адзначыў Клімкін. Ён заявіў, што падмацоўваныя Расеяй сэпаратысты не хочуць ніякага перамір’я, ніякага кантакту ні дыялогу. Украінскі міністр выказаў спадзяванне, што падчас саміту НАТА у Валіі будзе прынятае рашэнне аб большай дапамозе Украіне. Па яго словах, сітуацыю ва Украіне нельга назваць ні грамадзянскай вайною ні класічнай вайною. “Маем дачыненне са са спробай Расеі дэстабілізаваць становішча ва ўсёй Украіне, асабліва Данецкага і Луганскага рэгіёнаў. Клімікін таксама дадаў, што “Крым быў, ёсць і будзе украінскі і Украіна будзе змагацца за яго рознымі метадамі”. Ён выключыў адмаўленне ад Крыму і ўсходніх рэгіёнаў узамен за ўрэгуляваньне крызісу.
Пакуль, толькі з вуснаў камандуючага сіламі НАТА ў Еўропе – генерала Віліпа Брыдлява прагучэла гатоўнасць вайсковай дапамогі Украіне, калі расейскія сілы пяройдуць мяжу з Украінай. “Краіны НАТА гатовыя на так званых“зялёных чалавечкаў”. “ Калі замежныя сілы прыходзяць на тэрыторыю суседняй дзяржавы і мы можам лічыць гэта агрэсіяй, тады дзейнічаць 5-ы артыкул: ваенны адказ на дзеянні агрэсара”.
Як паведамляе амерыканскае выданне “Politico”Злучаныя штаты і іх саюзнікі далі ясна зразумець, што для іх Украіна не такая і важная. Расея гатовая ваяваць за Украіну, а Захад – не. Калі Пуцін вырашыць пачаць непасрэдны, ваенны наступ на Украіну, “заганым у кут” акажацца не Пуцін, але Захад, паколькі ў Захаду няма практычна ніякіх магчымасцяў супрацівіцца яго агрэсіі.
Усе краіны свету прызнаюць, што не можа быць гаворкі пра перамовы з тэрарыстамі, але Украіне прапануюць, каб яна пачала з тэрарыстамі перамовы і прасіла іх велікадушнай згоды перастаць страляць. Польскае выданне w Polityce.pl расейцы, як і раней саветы, не пераносяць слабых. Слабымі яны пагарджаюць. Слабых і тых, хто на каленях просіць літасці, яны забіваюць, альбо ў найлепшым выпадку шпараць па мордзе. “Праяўленне слабасці перад Расеяй – найгоршай з магчымых стратэгія”,- піша польскае выданне. На жаль, як раз з такой сітуацыяй і маем дачыненне і гэта дрэнная навіна найперш для Украіны.