Польшча: нармальная змена ўлады



Учора ў Польшчы завяршыліся парламенцкія выбары. Згодна з ранейшымі прагнозамі, іх вялікім пераможцам стала найбуйнейшая, апазіцыйная партыя “Права і Справядівасць”. Упершыню з 89-га года, яна зможа кіраваць самастойна, затое пад пытаннем застаецца, ці ёй удасца стварыць такую большасць, якая зможа змяніць Канстытуцыю краіны.

Паводле яшчэ неафіцыйных дадазеных, у Сейме знойдуцца прадстаўнікі 5-ці партый. Акрамя “Права і справядлівасці”, гэта кіруючая дагэтуль “Грамадзянская платформа”, дзве цалкам новыя палітычныя сілы: “Кукіз-15” і “Сучасная” (Nowoczesna) а таксама “Сялянская партыя” (PSL) Гэтая партыя ласая на тлустыя пасады цягам апошніх 26 гадоў заўсёды мела большае альбо меншае прадстаўніцтва ў Сейме. Акрамя лідараў новых партыяў “Кукіз” і “Мадэрная”, пра свой поспех слушна гаварыў лідар яшчэ аднаго цалкам новага руху “ Разам” – Адрыян Зандберг. Асацыяваны з банкірамі лідар “Мадэрнай” Рышард Петру са сваёй праграмай эканамічнай свабоды і нізкімі падаткамі сапраўды можа лічыць сябе пераможцам. Тое самае тычыцца і левага руху “Разам”, які са сваімі амаль 4 % ён не будзе ў Сейме, аднак пачне атрымліваць з бюджэту фінансавую дапамогу. На мяжы ўваходу у Сейм балансуе партыя “Корвін” лідар якой вядомы сваімі радыкальнымі поглядамі набліжанымі да поглядаў Паўла Кукіза. Затое ў вялікім пройгрышы аказалася кааліцыя левых сілаў “Аб’яднаныя левыя” (ZL) што азначае палітычнае небыццё для такіх палітыкаў як былы прэм’ер Лешак Мілер і крайні, антыклерыкальны палітык Януш Палікот.

Лідары пераможнай партыі: Яраслаў Качынскі і Беата Шыдла падкрэслілі, што нарэшце перамог курс накрэслены 10 гадоў таму прэзідэнтам Лехам Качынскім. Пры чым тут Лех Качынскі і ў чым яго заслуга – не разумею. “З нашага боку не будзе ніякай помсты, ніякіх персанальных разборак. Не будзем таптаць тых, што ўпалі па сваёй віне і слушна ўпалі”, – абяцаў Качынскі, што на прыктыцы прадвяшчае якраз адваротнае. Беата Шыдла патлумачыла перамогу натужлівай працай, актыўнай кампаніяй, увагай да думак і праблемаў грамадзян і вялікаму жаданню зменаў у грамадстве, на чым пабудаваў сваю перамогу прэзідэнт Анджэй Дуда. Так, пасля 8 гадоў кіравання “Грамадзянскай платформы”, яна проста надакучыла людзям. Пасля асабліва кепскіх, самазадаволеных, адарваных ад грамадства і рэальнасці 4 апошніх гадоў, яе параза была цалкам заслужаная і ўпершыню за 8 гадоў нават я на яе не галасаваў. Мне яе не шкада за яе пыху і бясконцае пужанне людзей той нібыта шалёнай, бязадказнай апазіцыяй. Гэта пужанне перастала спрацоўваць.

У першых каментарах палітыкаў я пачуў пацведжанне маёй асабістай занепакоенасці самастойным кіраваннем адной партыі. Гэта можа быць карыснае ў выпадку адказнага кіравання, але з некаторымі людзьмі на кіруючых пасадах можа быць проста дэструктыўнае для краіны. Несумненна, прапанова зменаў заўсёды прывабная і мае магічную, прыцягальную моц. Разам з большасцю каментатараў я не надта хвалююся за эканамічную палітыку новага ураду, бо рэаліі прымусяць яго адмовіцца ад папулісцкіх абяцанняў і паводзіць сябе рацыянальна. Як кажуць “з пустога і Саламон не налье”. Затое у знешняй палітыцы можна чакаць шкодных рухаў: пагаршэння адносінаў з Еўразвязам і Нямеччынай, стварэнне разам з Вугоршчынай і Славаччынай еўраскептычнай кааліцыі, што было б падарункам для Пуціна. Зрэшты ад новага ураду можна чакаць далейшага пагаршэння і адносінаў з Расеяй. Баюся таксама стварэння з дапамогай Кукіза такога сеймавага блоку, які прывядзе да змены Канстытуцыі, бо тая новая Канстытуцыя прынятая цалкам без удзелу процівагі левых сіл, можа быць толькі меней, а не болей дэмакратычнай. У цэлым можна сказаць: ідзе новае і хутчэй за усё яно не будзе такое цудоўнае, як абяцаюць пераможцы і не такое страшнае, як цвердзяць пераможаныя.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ