Пушкін-русафоб
Падчас Усясветнага Расейскага Народнага Сабору ў Маскве было разгледжанае пытанне “ русафобіі”. У мэмарандуме экспертнага Цэнтру Сабору – абраза праваслаўных святыняў і вернікаў была прыраўняная да русафобіі.
Народны Сабор – гэта створаная у 1993 годзе грамадская арганізацыя. Галавой Сабору з’яўляцца Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі – Кірыл. У 2005 годзе Сабор атрымаў спецыяльны, кансультатыўны статус пры ААН. Вось на апошнім Саборным паседжанні разглядалася сувязь паміж антыцаркоўнасцю і русафобіяй.
„Дзеянні дыфамацыйнага характару ў дачыненні да РПЦ трэба кваліфікаваць, як адну з формаў русафобіі і культурацыду расейскага народу», – гаворыцца ў мэмарандуме. Паводле дакументу, абраза рэлігійных святыняў расейскага народу, праявы рэлігійнай ненавісці да вернікаў Царквы у большасьці выпадкаў з’яўляюцца праявай «русафобіі на рэлігійным грунце».
У якасці прыкладаў былі названыя хуліганскія дзеенні групы „Pussy Riot” у 2012 годзе ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве. «Гэты храм будучы ўвекавечаннем памяці герояў Айчыннай вайны 1812 году з’яўляецца не толькі рэлігійнай, але і нацыянальнай святыняй расейскага народу», – адзначаецца ў Мэмарандуме. Яго аўтары падкрэслілі, што «Праваслаў’е дало імпульс развіццю расейскай дзяржаўнасці і фармаванню найлепшых рысаў нацыянальнага характару». Аднак многія пісьменнікі, грамадскія дзеячы і публіцысты лічаць, што Праваслаў’е – рэлігія «адсталая, архаічная і прыгнятае чалавека, вядзе да эканамічнага падзення, палітычнай стагнацыі і дэспатызму». Саборныя экспэрты заявілі, што знешнія і ўнутраныя русафобы скарыстоўваюць тэрмін «мракабесіе-церашальства» упершыню ўзяты на ўзбраеньне арганізатарамі антырэлігійнага пераследу і рэпрэсіяў у 20-30-я гады ХХ стагодздзя.
Паколькі расейцам не чакаць ад іншых нацыяў добрага слова, давайце паглядзім, што сказалі пра Расею яе найвялікшыя светачы. Не буду пералічваць усіх, бо гэта немагчыма і абмяжуюся дастаткова аўтарытэтнымі.
Вось Аляксандр Пушкін пра расейцаў сказаў: «Народ абыякавы да найменшага абавязку, да найменшай справядлівасці, да найменшай праўды, народ які не прызнае чалавечую годнасць, які поўнасцю не прызнае ні свабоднага чалавека ні свабоднай думкі».
Вядомы савецкі пісьменьнік Аляксей Талстой пісаў: «Ёсць дзве Расеі. Першая, Кіеўская мае свой корань у сусьветнай, альбо прынамсі еўрапейскай культуры. Ідэі дабра, гонару, свабоды, справядлівасці разумела гэтая Русь гэтак, як яе разумеў увесь заходні свет. Але ёсць і другая Русь – Маскоўская. Гэта Русь тайгі, мангольская, дзікая, жывёльная. Гэтая Русь зрабіла сваім нацыянальным ідэалам крывавую дэспатыю і дзікую лютасьць. Маскоўская Русь з даўніх часоў была, ёсць і будзе поўнай супрацьлегласцю ўсяму еўрапейскаму і заядлым ворагам Еўропы».
Расейскі пісьменьнік, публіцыст, праваслаўны мысляр Іван Шмялёў пісаў: «Расейцы-народ, які ненавідзіць волю, абагаўляе рабства, любіць аковы на сваіх руках і нагах, любіць сваіх крывавых тыранаў, не адчувае ніякай прыгажосці, ён брудны фізічна і маральна, стагодздзямі жыве ўцемры, цемрашальстве і пальцам не паварушыць да нечага чалавечага, затое заўсёды гатовы запалоньваць, прыгнятаць усіх і ўсё, увесь свет. Гэта не народ, а гістарычнае пракляцце чалавецтва».
У жніўні 2001-га году Акадэмік Мікалай Амосаў пісаў: «Расея ніколі не будзе развітай. Гэта не той народ. Любы саюз Украіны з Расеяй немэтазгодны і асабліва забойчы ў эканамічным плане. Тэхналагічна мы адстаем ад свету. Нам трэба ўключацца ў сусветныя рынкі. Нам патрэбныя веды, каб развіваць тэхналогіі, якія ёсць на Захадзе, але ніяк не ў Расеі. Вось я, расеец па мове, культуры, да мозгу касьцей, але я вам гавару: нічога добрага не чакае Украіну калі яна пойдзе з Расеяй».
На заканчэньне згадаю сучаснага рэжысёра, прыхільніка самадзяржаў’я і Праваслаў’я – Мікіту Міхалкова. Ён высока ацэньвае прыгоннае права. «Прыгоннае права – гэта патрыятызм, замацаваны на паперы. Чалавек быў звязаны з зямлёю-матушкай не толькі пачуццём абавязку, але і дакументальна. Прыгоннае права – гэта мудрасць народу, гэта 400 гадоў нашай гісторыі…Я вельмі рады, што зараз Пуцін адраджае нашу гістарычную памяць…
Закон аб прапісцы – гэта менавіта тое, чаго не хапае нашаму народу, які адарваны ад каранёў, ад зямлі», -заявіў рэжысёр, які атрымаў 300 мільёнаў рублёў на гістарычны фільм пра прыгоннае права. Хаця гэта каментар, я пакідаю гэтыя цытаты без каментара. Хай іх пракаментуюць тыя расейцы, якім не хапае мазгоў каб крытычна паглядзець на сябе.