Швэйк вечна жывы
Прэзідэнт Украіны Парашэнка пахваліў вывешванне ўкраінскага сцягу і размаляванне будынку ў цэнтры Масквы ў нацыянальныя, украінскія колеры. Ён заклікаў прыхільнікаў Украіны ва ўсім свеце адзначыць яе дзень Незалежнасці 24 жніўня ўсеагульнай акцыяй размалёўкі аб’ектаў у сіне-жоўтыя колеры.
Прапанаванаяўкраінскімпрэзідэнтамакцыямаезвацца “Нашыколеры”. Парашэнка заклікаў украінцаў і прыхільнікаў Украіны размалёўваць нацыянальнымі колерамі Украіны будынкі, офісы і аўтамабілі. Гэта рэакцыя на інцыдэнт у Маскве, які стаў аплявухай для расейскіх уладаў. Уначы з аўторку на сераду невядомыя перамалявалі на сіні колер частку залатога шпіля зоркі на высокім на 176 мэтраў 32-павярховым будынку і вывесілі вялізны, украінскі сцяг. Каб было забаўней, зрабілі гэта не абы дзе, а на адным з 7 так званых сталінскіх хмарачосаў” у стылі “empire” у Маскве – усяго кіламетр ад Крамля. Гэта элітны, з уласнай аховай будынак з пачатку 50-х гадоў на Кацельнічаскім узбярэжжы, дзе ў свой час жылі такія слаўныя людзі як: паэты Еўтушэнка і Вазьнясенскі, пісьменьнікі Аксёнаў і Паўстоўскі і спявачка Людміла Зыкіна. Украінскі сцяг прыкмецілі ў 7 гадзін раніцы і пасля трох гадзін яго знялі высокагорскія ратаўнікі. Паліцыя затрымала чацвёра маладых энтузіястаў альпіністыкі. Парашэнка адразу палічыў іх украінцамі і павіншаваў за смелы учынак, аднак няма ўпэўненасці, ці яны маюць увогуле нейкае дачыненне да Украіны. Гэта жыхары Масквы, якім па абвінавачаньні ў вандалізьме пагражае да трох гадоў турмы.
Адзін з затрыманых Аляксандар Пагрэбаў заявіў, што ён проста хацеў скочыць з парашутам. “Я абраў гэтае месца, бо яно прыгожае. Так атрымалася, што ў той момант нехта ўчыніў гэты акт вандалізму. Ні я, ні мае сябры не належым да ніякіх арганізацыяў акрамя спартыўных,”- заявіў з дзіцячай прастатою затрыманы.
Уся гэтая сітуацыя і тлумачэнне аднаго з затрыманых нагадваюць мне філязофію славутага бравага салдата Швэйка. Філязофія героя раману Яраслава Гашка –унівэрсальная. Яе называюць “філязофіяй блакітных вачэй крэтына”. Людзі кшталту “Швэйка” у любой сітуацыі прыкідваюцца бясшкоднымі прыдуркамі. Дзякуючы гэтаму яны лёгка дэманструюць сваё непрыйманне чалавечай подласці і крывадушніцтва. Калі выдаць сябе за ідыёта, грозны паліцыянт, салдат, ці проста праціўнік расслабляецца, мягчэе, глядзіць на чалавека як на бясшкоднага дэбіла. Сучасны Швэйк не мог бы інакш аказаць сваёй пагарды акупанту, як насцаўшы яму у піва. Ён апынуўшыся ў Маскве абавязкова падабраў бы нешта ў сіне-жоўтых колерах, а калі б яго за гэта затрымалі развёўшы рукамі заявіў бы, што тавару ў іншых колерах проста не было, альбо што не ведаў, якія колеры цяпер модныя.
Хто б не павесіў той украінскі сцяг непадалёку ад Крамля, ён пакпіў з расейцаў. Сцяг гэта сімваль дзяржавы. Расейцы і тыя зрасейшчаныя дэбілы бясконца і паўсюль вешаюць ва Украіне расейскія сцягі абражаючы гэтым нацыянальны гонар украінцаў. Цяпер гаспадар Крамля і яго хэўра адчулі, якое гэта пачуццё, калі вось у цябе, як гаворыцца- пад носам – вывешваюць сцяг варожай дзяржавы. Ты з дапамогай ваеннай сілы наводзіш парадкі ў суседняй дзяржаве, а табе паказваюць, што не ўмееш дапільнаваць правапарадку ў сябе дома, у элітным будынку ў сэрцы “ белакаменнай” Масквы.
Прапаную, каб Украіна паводле прынцыпу ўзаемасці адразу ўвяла ў сябе аналагічнае пакаранне за вывешванне расейскіх сцягоў. Усё-ж апроч швэйкавай зласлівасці хацелася б іншага. Нават болей, чым акцыя салідарнасці з Украінай шляхам экспанавання яе нацыянальных колераў. Украінцам трэба дапамагчы рэальна, матэрыяльна, адчувальна, бо насцаць ворагу у піва- гэта мала.