Скандал з-за помніка
Паміж Польшчай і Расеяй разгарэўся скандал з прычыны зносу помніка савецкму генералу Івану Чарняхоўскаму ў горадзе Пененжно. Расея прыстрашыла за гэта Польшчу самымі сур’ёзнымі наступствамі.
Справа помніка савецкаму генералу цягнецца ўжо некалькі гадоў. У студзені мінулага году мясцовыя ўлады вырашылі канчаткова закончыць працяглую валакіту і ліквідавалі помнік генералу. У абгрунтаванне гэтага гаварылася, што для палякаў ён з’яўляецца сімвалам “ камунізму, таталітарызму і саветызацыі”. Дэмантаж адбыўся 17 верасня, дакладна у 76 гадавіну савецкага нападу на Польшчу. Для палякаў гэта быў каварны ўдар у спіну. Ён быў учынены на падставе сакрэтнай дамовы двух таталітарызмаў: Савецкага Саюзу і гітлераўскай Нямеччыны. Якраз “ настойлівае ігнараванне расейскім бокам гэтага неаспрэчнага факту мы лічым хранічным выпадкам гістарычнай амнезіі і праявай крайняга цынізму,» – заявіў польскі МЗС.
Справа ў тым, што ў генерала Чарняхоўскага вельмі неадназначная біяграфія. Несумненна, ён быў таленавітым генералам і не без падсатавы двойчы атрымаў званне “Героя Савецкага Саюзу”. Ён памёр паранены артылерыйскім снарадам у студзені 45-га году каля мястэчка ва Усходняй Прусіі, у цяперашнім Вармінска-мазурскім ваяводстве, якое цяпер завецца Пененжно. Аднак раней, у ліпені 44-га году, ён разам прыславаным НКУС-генералам Іванам Сяровым вёў перамовы з камандаваннем АК. Заманеныя у кватэру Беларускага Фронту падпалкоўнік Аляксандра Кшыжаноўскі “ Вільк” і маёр Тэорар Цэтыс “Слав” былі раззброеныя і арыштаваныя. У той самы дзень адбылося раззбраенне шэрагу камандзіраў АК, з якіх большасць была расстраляная. «Не аспрэчваючы ролі генерала Івана Чарняхоўскага ў барацьбе з III Рэйхам, ня варта забываць, што ён быў адказны і браў актыўны ўдзел у ліквідацыі польскага падполля, якое змагалася за незалежнасць — Арміі Краёвай,”-гаворыцца у заяве Польскага МЗСу. Не іначай ацанілі заслугі савецкага генерала і літоўскія ўлады. Пасля смерці ён быў пахаваны ў цэнтры Вільні, аднак у пачатку 90-х, пасля атрымання Літвой незалежнасці, яго цела было перавезенае у Маскву і перапахаванае на Новадзевічых могілках.
Тымчасам расейскі бок абвінаваціў польскія ўлады ў гістарычнай амнэзіі, а таксама ў варожых заявах на адрас Расеі 17 верасня. Паводле дзейнай Дамовы паміж Польшчай і Расеяй з 94-га году пра магілы і месцы памяці ахвяраў вайны і рэпрэсій, абеліск з барэльефам бюсту генерала не мае дачынення да сімвалічных помнікаў. У такім выппадку рашэнні аб зносе ці пераносе помнікаў прымаюць мясцовыя ўлады. Польшча інфармавала расейскі бок пра намер знесці помнік.
З вельмі разумнай інцыятывай выступіла расейская газета “Ведамасці”. “ Калі Масква кіруецца сапраўднай дбайнасцю пра помнікі, якіх не хочуць немцы, палякі ці эстонцы, дык давайце іх перавязем да сябе. Калі збярэм іх у адным месцы, яны могуць стаць турыстычным атракцыёнам”. Паводле газеты, “для Расеі знос помнікаў сваіх герояў абразлівы, крыўдны і немаральны, але для некаторых краін гэтыя помнікі нагадваюць не толькі пра вызваленне ад нямецкай акупацыі, але і пра новую акупацыю ды навязванне ім рэжымаў сталінскага кшталту”.
Найпраўдзіўшая праўда. Вось з’явілася ідэя, каб металічны барэльеф Чарняхоўскага ўсталяваць у Курску, дзе ўжо знаходзіцца вуліца яго імя. Хай забіраюць бюст Чарняхоўскага і ўсталёўваюць дзе заўгодна, бо ён абражае пачуцці сваякой загіблых пры яго саўдзельніцтве і наогул патрыятычныя пачуцці палякаў.