У палякаў двайное свята



Сёння ў Польшчы ўрачыста адзначаецца дзяржаўнае і рэлігійнае свята: Дзень Польскага Войска і свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Дзясяткі тысяч пілігрымаў набліжаюцца ў галоўны санктуарый Божай Маці ў Чанстахове, а сотні вайскоўцаў і тэхнікі ўдзельнічалі ў пампезным парадзе ў Варшаве.

Сёлета Свята Польскага Войска праходзіць у выключна напружанай, міжнароднай абстаноўцы. Расея праводзіць агресіўную палітыку ў дачыненні да Украіны. Новы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў альянс НАТА да большай згуртаванасці. Яму найбольш расходзілася пра тое, каб Польшча не была буфернай зонай, але нарамальным сябрам НАТА, якое гарантуе бяспеку ўсім сваім сябрам. Цягам апошніх гадоў Польшча інтенсіўна мадэрнізуе сваю армію, разумеючы, што паўтор з 39-га году вельмі рэальны. З улікам гістарычных рэаліяў, на саюзнікаў слабое спадзяванне. Трэба разлічваць найперш на сябе. Само свята  было ўстаноўленае загадам Міністра вайсковых справаў генерала Браніслава Шэптыцкага 4 жніўня 1923 году. Дзень 15 жніўня быў абраны таму, што ў гэты дзень 21-я Горская Дывізія распачала свой славуты контрнаступ, разграміўшы на подступах да Варшавы бальшавіцкія сілы Заходняга Фронту на чале з Міхаілам Тухачэўскім. У палон захоплена тады некалькі дзясяткаў тысяч чырвонаармейцаў. Бітва, званая «варшаўскай», атрымала таксама назоў «цуду на Вісьле». Перамога над бальшавікамі паўстрымала іх паход у Заходнюю Еўропу. Цікава, што свята 15 жніўня ніколі не было скасаванае, толькі пасля 45-га году яно было замененае днём 12-га кастрычніка, гадавінай першай бітвы польскага войска, створанага саветамі, пад Леніна. Для многіх палякаў гэтая дата была непрыймальная з маральных і палітычных меркаванняў. Таму 30 ліпеня 1992-га году Сойм вярнуў Свята Польскага Войска 15 жніўня, у гадавіну перамогі ў Варшаўскай Бітве.

Перамога ў бітве над саветамі, што наступалі на Захад нясучы свой варварскі парадак, хаос і знішчэнне быў названы «цудам» і вынікам хадайніцтва Божай Маці. У любым выпадку бітва была прызнаная 18-й паводле значэння для свету за ўсю гісторыю. Калі б Пілсудскаму і яго генералам удалай тактыкай не ўдалося паўстрымаць паходу саветаў, то пад пагрозай апынулася б уся заходнееўрапейская, хрысціянская цывілізацыя. Гэта было сутыкненне дзвюх цывілізацыяў. Кіруючыся класавым фанатызмам і ненавісцю, саветы не йшлі нічога будаваць, але знішчаць. У Заходняй Еўропе, у прыватнасці ў Нямеччыне, на саветаў чакалі мясцовыя камуністычныя ячэйкі. Пасляваенныя рэаліі спрыялі рэвалюцыі. Стары парадак страціў свой аўтарытэт у сусветнай вайне і настала пара на нешта новае. Бальшавізм, які яшчэ не паспеў даказаць сваёй крыважэрнасці і недзеездольнасці, для многіх быў своеасаблівым «евангеллем надзеі». Небяспекі не ўсведамлялі нават колы непрыхільныя савецкай дактрыне. Многія глядзелі на Кастрычніцкі пераварот як на нешта накшталт Французкай Рэвалюцыі. Варшаўская Бітва ўнікальныя тым, што там не было таго працяглага залягання ў траншэях, як у выпадку немцаў і французаў.  Там не было карпатлівага змагання за кожны кавалак зямлі. Там была вялікая воля перамогі,  неверагодная мабілізацыя ўсяго народу і знакамітая стратэгія. Адна прадуманая, добра арганізаваная атака адкінула савецкую навалу далёка на Усход і прывяла да заканчэння вайны. Гэта была для народу перамога над спрадвечным ворагам з Усходу, ад якога ён стагоддзямі цярпеў здзек і няволю. Характэрна, што Дзень Расеі ўстаноўлены ў гадавіну выгнання палякаў з Масквы у пачатку 17-га стагоддзя, а нацыянальнае свята палякаў устаноўленае ў гадавіну перамогі над саветамі. Думаю, што ў расейскай гісторыі дата была падабраная нятрапна, затое ў выпадку палякаў дзень Польскага Войска ў гадавіну такой гістарычнай перамогі, падабраны вельмі адпаведна.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ