«Дзень бацькі»



Мяне заўсёды здзіўляла некаторая дыскрымінацыя, якая тычыцца ўвядзення недзяржаўных, але ж святаў. Ва Украіне ўжо некалькі гадоў папулярызуюць Дзень маці, які адзначаецца ў другую нядзелю траўня. Але ж у выхаванні роль абодвух бацькоў абсалютна раўнацэнная! І тут, літаральна на днях, праглядаючы навіны ў Інтэрнэце, я даведалася аб тым, што Кабінет Міністраў афіцыйна зацвердзіў святкаванне ва Украіне Дзень бацькі ў трэцюю нядзелю чэрвеня. Мяне зацікавіла гісторыя гэтага свята. Аказваецца, яго адзначаюць амаль у сарака краінах свету. Але ў першы раз яго адзначылі ў ЗША ў 1909 годзе. Дзень бацькі заснавала Санора Смарт, якая нарадзілася ў шматдзетнай сям’і. Пасля нараджэння шостага дзіцяці, яе маці памерла, і бацьку давялося ставіць на ногі ўсіх дзяцей. Санора была ўзрушаная самаадданасцю бацькі і вырашыла пайсці да мясцовай улады з просьбай заснаваць новае свята – Дзень бацькі. Чыноўнікі падтрымалі і зацвердзілі ідэю. У далейшым святкаванне падхапілі і ў іншых гарадах і штатах краіны. Існуе традыцыя – у гэты дзень прышпільваюць на сэрцы ружу, як сімвал павагі і бясконцай любові да бацькоў. Для жывых бацькоў – чырвоныя, а для тых, хто памёр – белыя.

Бацька ў чалавека адзін, і я да гэтага часу не магу зразумець: як палітычны дзеяч мае нахабства насіць гэта святое імя і дазваляць называць сябе „бацькам” 9,5 мільёна чалавек?

Беларускае Радыё РАЦЫЯ